Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Рашэтнікаў У.М.

Акадэмік РАШЭТНІКАЎ Уладзімір Мікалаевіч

Уладзімір Мікалаевіч Рашэтнікаў (н.06.01.1938, в.Халопенічы Глускага р-на Магілёўскай вобл.), біёлаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000; чл.-кар. з 1991), доктар біялагічных навук (1987), прафесар (1992). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2008).

Закончыў Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію імя К.А.Ціміразева (1959). У 1960-1962 гг. малодшы навуковы супрацоўнік БелНДІ пладаводства, агародніцтва і бульбаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР. З 1966 г. малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, у 1977-1978 гг. вучоны сакратар Інстытута эксперыментальнай батанікі АН БССР. З 1978 г. намеснік дырэктара па навковай рабоце гэтага інстытута, адначасова з 1985 г. загадчык лабараторыі. У 1997-2009 гг. дырэктар Цэнтральнага батанічнага саду Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навуковыя працы ў галіне біяхіміі і фізіялогіі раслін. Правёў даследаванні ў галіне саставу, структуры і функцыянальнай актыўнасці ўнутрыклетачных арганел, біясінтэтычных сістэм расліннай клеткі. Вызначыў спецыфічнасць пластыд пры поліплаідызацыі клетачнага ядра, прапанаваў гіпотэзу фізіёлага-біяхімічнага ўзаемадзеяння ядзер і пластыд пры дыферэнцыяцыі тканкі і ў антагенезе расліны. Паказаў віда- і сортаспецыфічнасць бялкоў бульбы і асобных ферментных сістэм трыцікале. Правёў біяхімічнае вывучэнне трансгенных раслін. Унёс уклад у вывучэнне і вызначэнне шляхоў выкарыстання запасных і біялагічна актыўных рэчываў раслін у харчовай прамысловасці, укараненне распрацаваных тэхналогій у вытворчасць.

Аўтар больш за 400 навуковых прац, у т.л. 11 манаграфій, 2 аўтарскіх пасведчанні, 12 патэнтаў.

Узнагароджаны медалямі.

Асноўныя працы:
1. Пластиды и клеточные ядра высших растений (биохимические аспекты). Мн.: Наука и техника, 1982.
2. Клеточные ядра высших растений: состав, структура, функции. Мн.: Наука и техника, 1992.
3. Characterization of the Nuclear Matrix in Inactive and Actively Functioning Cells of Winter Rye // Soviet Plant Physiology. 1993. Vol.40, №1.
4. Последствия радиоактивного загрязнения почв аварийными выбросами ЧАЭС для сельскохозяйственных растений // One Decade after Chernobyl: Summing up the Consequences of the Accident. Austria Center. Vienna, 1996.

Літаратура:
1. Парфенов В.И., Ламан Н.А., Паромчик И.И. Владимир Николаевич Решетников (К 60-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. біял. навук. 1998. №1.
2. Володько И.К., Спиридович Е.В., Гаранович И.М., Мотыль М.М. Владимир Николаевич Решетников (К 65-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. біял. навук. 2003. №1.
3. Володько И.К., Спиридович Е.В., Веевник А.А. Владимир Николаевич Решетников (К 70-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. біял. навук. 2008. №2.
4. Владимир Николаевич Решетников (К 75-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. біял. навук. 2013. №1.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі