Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Рубінаў А.М.

Акадэмік РУБІНАЎ Анатолій Мікалаевіч

Анатолій Мікалаевіч Рубінаў (н. 15.04.1939, г. Магілёў), фізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1991; чл.-кар. з 1984), доктар фізіка-матэматычных навук (1973), прафесар (1980). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1980).

Закончыў Белдзяржуніверсітэт (1961). З 1964 г. у Інстытуце фізікі, з 1970 г. загадчык лабараторыі генерыруючых арганічных злучэнняў, адначасова ў 1987-1998 гг. намеснік дырэктара Інстытута фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 2002-2006 гг. Старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь. У 2006-2008 гг. Першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З 2008 г. Намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, з 2010 г. Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Працы ў галіне лазернай фізікі і спектраскапіі складаных арганічных злучэнняў. Распрацаваў новыя метады вывучэння спектраскапіі ўзбуджаных станаў лазерных асяроддзяў, лазеры на растворах арганічных злучэнняў. Даследаваў залежнасць спектра флуарэсцэнцыі раствораў ад частаты ўзбуджальнага святла (з’ява батахромнай люмінесцэнцыі), развіў метады ўнутрырэзанатарнай лазернай спектраскапіі, стварыў перабудоўваемыя па спектры лазеры з размеркаванай адваротнай сувяззю. Распрацаваў навуковыя асновы нерэзананснага ўзаемадзеяння лазернага выпраменьвання з біялагічнымі аб’ектамі.

Аўтар звыш 300 навуковых прац, у т.л. 4 манаграфій, 65 вынаходстваў.

Дзяржаўная прэмія СССР 1972 г. за цыкл работ па даследаванні з’явы аптычнай генерацыі ў растворах складаных арганічных злучэнняў і стварэнні на іх аснове новага тыпу лазераў з плаўна перабудоўваемай частатой выпраменьвання ў шырокай зоне спектра. Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 1994 г. за цыкл прац “Флуктуацыі мікраструктуры і фотафізіка раствораў складаных арганічных злучэнняў”.

Узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны (2000).

Асноўныя працы:
1. Методы расчета оптических квантовых генераторов. Т.2. М., 1968 (в соавт.).
2. Оптические квантовые генераторы на красителях и их применение (совм. с В.И. Томиным) // Радиотехника. 1976. Т.9.
3. Лазеры на растворах красителей // Проблемы современной оптики и спектроскопии. Мн., 1980.
4. Physical grounds for biological effect of laser radiation // J. Phys. D: Appl. Phys. 2003. Vol.36.

Літаратура:
1. Рубинов Анатолий Николаевич (К 60-летию со дня рождения) // Журнал прикладной спектроскопии. 1999. Т.66. №3.
2. Анатоль Мікалаевіч Рубінаў (Да 60-годдзя з дня нараджэння) // Весцi НАН Беларусi. Сер. фiз.-мат. навук. 1999. №2.
3. Анатолий Николаевич Рубинов (К 70-летию со дня рождения) // Весцi НАН Беларусi. Сер. фiз.-мат. навук. 2009. №2.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі