Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Руцкі А.У.

Акадэмік РУЦКІ Аляксандр Уладзіміравіч

Аляксандр Уладзіміравіч Руцкі (н. 27.01.1932, в. Бартнікі Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.), вучоны ў галіне артапедыі і траўматалогіі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2002; чл.-кар. з 1991), доктар медыцынских навук (1976), прафесар (1977). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1982).

Закончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1955). З 1961 г. асістэнт, дацэнт, прафесар кафедры Беларускага дзяржаўнага інстытута ўдасканальвання ўрачоў Міністэрства аховы здароўя СССР. У 1966-1998 гг. рэктар гэтага інстытута і адначасова загадчык кафедры, з 1998 г. загадчык кафедры, з 2005 г. прафесар Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.

Выканаў фундаментальныя і прыкладныя даследаванні, накіраваныя на зніжэнне траўматызму, скарачэнне тэрмінаў лячэння, змяншэнне інваліднасці і смяротнасці. Прапанаваў шэраг метадаў лячэння траўматалагічных хворых. Вынікі работ, звязаных з даследаваннем тканкавага крывацёку і абменных працэсаў, адкрываюць новыя перспектывы і магчымасці ў дыягностыцы і лячэнні траўматычных пашкоджанняў і захворванняў апорна-рухальнага апарату. Распрацаваў бясцэментны двухполюсны эндапратэз тазасцегнавога сустава, на які ў 2005 г. атрыманы міжнародны сертыфікат “СЕ”. На серыйную вытворчасць эндапратэза атрыманы міжнародны сертыфікат якасці SGS ISO 9001:2000.

Аўтар звыш 275 навуковых прац, у т.л. 11 манаграфій і даведнікаў, 13 патэнтаў і вынаходстваў.

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 1992 за цыкл прац “Распрацоўка і ўкараненне ў практыку сасудзістай хірургіі новых метадаў дыягностыкі і лячэння”.

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), ордэнам Дружбы народаў (1981), медалямі.

Асноўныя працы:
1. Постоянное вытяжение в травматологии и ортопедии. Мн., 1970.
2. Повреждение магистральных кровеносных сосудов. Мн., 1985 (совм. с И.Н.Гришиным).
3. Рентгенодиагностический атлас. Мн.: Высшая школа, 1987 (совм. с А.Н. Михайловым).
4. Нейроортопедические и ортопедоневрологические синдромы у детей и подростков. Мн.: Харвест, 1998 (совм. с Г.Г. Шанько ).

Літаратура:
1. Александр Владимирович Руцкий (К 70-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. медыка-біял. навук. 2002. №2.
2. Александр Владимирович Руцкий // Медицинские новости. 2003. №11.
3. Александр Владимирович Руцкий (к 80-летию со дня рождения) // Здравоохранение. 2012. №1.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі