Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Шэйко І.П.

Акадэмік ШЭЙКО Іван Паўлавіч

Іван Паўлавіч Шэйко (н.10.02.1948, в. Шэйкі Клецкага р-на Мінскай вобл.), вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), акадэмік Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1996-2002), замежны член Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук (1999). Доктар сельскагаспадарчых навук (1987), прафесар (1991). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1998).

Закончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1971). У 1975-1978 гг. малодшы навуковы супрацоўнік БелНДІ жывёлагадоўлі, у 1978-1990 гг. загадчык Ліпецкага аддзялення ВНДІ племянной справы Расійскай Федэрацыі, у 1990-1995 гг. намеснік дырэктара па навуковай рабоце БелНДІ жывёлаводства, у 1996 г. намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення інтэнсіфікацыі жывёлагадоўлі і мяса-малочнай прымысловасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. У 1996-2006 гг. дырэктар Інстытута жывёлаводства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2006 г. першы намеснік генеральнага дырэктара Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі.

Навуковыя працы ў галіне развядзення, селекцыі, генетыкі і ўзнаўлення сельскагаспадарчых жывёл. Выканаў асноўныя работы па стварэнні і асваенні тэхналогій вытворчасці канкурэнтаздольнай прадукцыі жывёлаводства на аснове ўдасканальвання існуючых і стварэння новых парод, тыпаў, ліній, гібрыдаў, кросаў, метадаў узнаўлення, сістэм кармлення і ўтрымання. Распрацаваў тэарэтычныя, метадычныя і практычныя праблемы павышэння прадуктыўных якасцей сельскагаспадарчых жывёл. На аснове комплексных даследаванняў па развядзенні, селекцыі і ўзнаўленні жывёл, мадэляванні селекцыйнага працэсу, эканамічнага аналізу прапанаваў тэарэтычнае абагульненне асаблівасцей селекцыйнага працэсу, эканамічнага аналізу прапанаваў тэарэтычнае абагульненне асаблівасцей селекцыйнага працэсу пры вывядзенні спецыялізаваных тыпаў, ліній і парод свіней з селекцыяй на спалучальнасць. Пры яго непасрэдным удзеле выведзена і апрабавана беларуская мясная парода свіней, беларуская чорна-пярэстая парода буйной рагатай жывёлы і беларуская запражная парода коней. Распрацаваў тэхналогію атрымання высокапрадуктыўных гібрыдаў і кросаў свіней.

Аўтар звыш 480 работ, у т.л. 9 манаграфій і 10 кніг, 44 патэнтаў на вынаходствы.

Асноўныя працы:
1. Программа интенсификации свиноводства и рекомендации по ее реализации. М., 1989.
2. Биотехнология свиноводства. Мн., 1993 (в соавт.).
3. Свиноводство. Мн., 1998 (в соавт.).
4. Экономика организаций и отраслей агропромышленного комплекса. В 2 кн. Мн.: Белорусская наука, 2007 (в соавт.).

Літаратура:
1. Летапiс Беларускай Сельскагаспадарчай акадэмii (1836-1995). Горкi, 1995.
2. Научно-педагогическая школа и основные направления научных исследований. Горки. 2001.
3. Иван Павлович Шейко (К 60-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. аграрн. навук. 2008. №1.
4. Иван Павлович Шейко (К 65-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. аграрн. навук. 2013. №2.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі