Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Шыраканаў Дз.І.

Акадэмік ШЫРАКАНАЎ Дзмітрый Іванавіч

Дзмітрый Іванавіч Шыраканаў (н.20.05.1929, в. Галкі Брагінскага р-на Гомельскай вобл.), філосаф. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1989; чл.-кар. з 1974), доктар філасофскіх навук (1972), прафесар (1974).

Закончыў Белдзяржуніверсітэт (1952). У 1955-1962 гг. малодшы навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік, у 1962-2006 гг. загадчык сектара, загадчык аддзела Інстытута філасофіі і права АН Беларусі У 1989-1994 гг. дырэктар Інстытута філасофіі і права АН Беларусі. З 2006 г. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навуковыя працы ў галіне дыялектыкі, логікі і метадалогіі навуковага пазнання, філасофскіх пытанняў прыродазнаўства. Даследуе пытанні ўзаемасувязі катэгорый логікі і іх ролі ў развіцці пазнання, у пабудове навуковай тэорыі, у руху навуковых ведаў да больш глыбокага ўзроўню адэкватнасці ў адлюстраванні рэчаіснасці. Унёс уклад у распрацоўку дыялектычнай канцэпцыі паняцця, тэарэтычнага мыслення ў цэлым, даў разгорнутую карціну сутнасці асобных паняццяў у сістэме іх узаемасувязей. Даследаваў гісторыю філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі. Адзін з аўтараў працы “Гісторыя філасофіі” (тт.4-5. М., 1959-1961).

Аўтар звыш 130 навуковых прац, у т.л. 4 індывідуальных і 15 калектыўных манаграфій.

Прэмія акадэмій Украіны, Беларусі і Малдовы 2010 г.

Узнагароджаны ордэнамі “Знак Пашаны” (1967), Францыска Скарыны (1999), медалямі.

Асноўныя працы:
1. Диалектика необходимости и случайности. Мн., 1960.
2. Взаимосвязь категорий диалектики. Мн., 1969.
3. Диалектика познания и категория субстанции. Мн., 1974.
4. Закономерности развития и методы познания современной науки. Мн., 1978 (в соавт.).
5. Стереотипы и динамика мышления. Мн.: Навука і тэхніка, 1993 (в соавт.).
6. Грядущее информационное общество. Мн.: Белорусская наука. 2006 (в соавт.).

Літаратура:
1. Майхровіч А.С., Лазарэвіч А.А. Дзмітрый Іванавіч Шыраканаў (Да 70-годдзя з дня нараджэння) // Весцi НАН Беларусі. Серыя грамадскiх навук. 1999. №2.
2. Нікіценка П.Г., Майхровіч А.С., Лазарэвіч А.А. Дзмітрый Іванавіч Шыраканаў (Да 75-годдзя з дня нараджэння) // Весцi НАН Беларусі. Серыя грамадскiх навук. 2004. №2.
3. Нікіценка П.Г., Бяркоў У.Ф. Дзмітрый Іванавіч Шыраканаў (Да 80-годдзя з дня нараджэння) // Весцi НАН Беларусі. Серыя грамадскiх навук. 2009. №2.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі