Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Шлапуноў В.М.

Акадэмік ШЛАПУНОЎ Васілій Мікалаевіч

Васілій Мікалаевіч Шлапуноў (н.30.07.1932, в. Белая Дубрава Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл.), вучоны ў галіне кормавытворчасці. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), акадэмік Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1996-2002), замежны член Украінскай акадэміі аграрных навук (1999), доктар сельскагаспадарчых навук (1988), прафесар (1989).

Закончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1960). У 1950-1951 гг. працаваў участковым аграномам у Мастоўскай МТС Гродзенскай вобл., у 1953-1955 гг. у Касцюковіцкай МТС Магілёўскай вобл. У 1955-1959 гг. памочнік загадчыка, загадчык Давід-Гарадоцкага дзяржсортаўчастка Брэсцкай вобл. У 1960-1961 гг. начальнік Пінскай райсельгасінспекцыі, галоўны дзяржаўны інспектар па закупках сельгаспрадуктаў па Мінскім раёне. З 1964 г. старшы навуковы супрацоўнік, у 1970-2000 гг. намеснік дырэктара па навуковай рабоце Беларускага НДІ земляробства. З 2001 г. загадчык аддзела, з 2005 г. галоўны навуковы супрацоўнік Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробстве.

Навуковыя працы ў галіне кормавытворчасці. Распрацаваў навукова абгрунтаваныя тэхналогіі вырошчвання кукурузы ў Беларусі (аптымізацыя тэрмінаў і гушчыні пасеву, сістэмы прымянення ўгнаенняў, апрацоўкі глебы, аховы ад пустазелля, тэрміны ўборкі), навуковыя прынцыпы фарміравання і тэхналогіі вырошчвання 2-3-укосных высокапрадуктыўных аграфітацэнозаў аднагадовых траў. Прапанаваны занальныя сістэмы і тэхналогіі вырошчвання прамежкавых пасеваў (азімых, падсяўных, пажніўных). Удасканаліў сістэмы вытворчасці расліннага бялку для жывёлагадоўлі. Вывучаў заканамернасці фарміравання ўраджаю і змены пажыўных уласцівасцей азімага і яравога рапсу, азімай сурэпіцы, гарчыцы белай, рэдзькі маслічнай у залежнасці ад агракліматычных рэсурсаў, сістэмы ўгнаенняў, гушчыні травастояў, апрацоўкі глебы і іншых фактараў.

Аўтар звыш 280 навуковых прац, у т.л. 7 манаграфій, аўтар 16 гібрыдаў кукурузы, раяніраваных у Беларусі, 2 сартоў суданскай травы і сорту рэдзькі маслічнай Ніка.

Узнагароджаны ордэнам “Знак Пашаны” (1976), медалём.

Асноўныя працы:
1. Полевое кормопроизводство. 2-е изд. Мн.: Ураджай, 1991.
2. Кукуруза. Мн.: Беларуская навука, 1999 (в соавт.).
3. Производство грубых кормов. Кн. 1-2. Торжок: ООО "Вариант", 2002 ( в соавт.).
4. Кормопроизводство. Мн.: ИВЦ Минфина, 2006 (в соавт.).

Літаратура:
1. Василий Николаевич Шлапунов (К 75-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. агр. навук. 2007, №3.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі