Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Смеяновіч А.Ф.

Акадэмік СМЕЯНОВІЧ Арнольд Фёдаравіч

Арнольд Фёдаравіч Смеяновіч (н.11.08.1938, г. Бранск, Расія), вучоны ў галіне нейрахірургіі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009; чл.-кар. з 2004), доктар медыцынскіх навук (1981), прафесар (1993). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1998).

Закончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1960). Да 1963 г. працаваў урачом Дрыбінскай бальніцы (Магілёўская вобласць). У 1963-1975 гг. урач-нейрахірург Мінскай абласной клінічнай бальніцы, з 1975 г. старшы навуковы супрацоўнік, з 1989 г. кіраўнік, з 2005 г. загадчык нейрахірургічнага аддзела, адначасова ў 1998-2005 гг. дырэктар Навукова-даследчага інстытута неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, з 2006 г. загадчык нейрахірургічнага аддзела Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра неўралогіі і нейрахірургіі.

Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці – хірургія сасудзістай паталогіі галаўнога мозгу, нейраанкалогія, хірургія кампрэсійных форм астэахандрозу пазваночніка, рэканструктыўная хірургія пашкоджанняў плечавога спляцення. Распрацаваў і ўкараніў мікрахірургічную тэхналогію татальнага выдалення неўрынам пераддзвернаўліткавага нерва і рад новых методык лячэння неўралагічных расстройстваў, звязаных з гэтым захворваннем. Аўтар методыкі комплекснага хірургічнага аднаўлення функцыі верхняй канечнасці пры пашкоджаннях плечавога спляцення, якая не мае аналагаў у сусветнай практыцы і ўключае ў сябе цэлы рад новых рэканструктыўных хірургічных умяшанняў. Распрацоўвае праблемы лячэння гліяльных пухлін галаўнога мозга, што дазволіла амаль удвая павялічыць працягласць жыцця гэтай катэгорыі хворых. Праводзіць комплекснае даследаванне па праблеме дыягностыкі і хірургічнага лячэння сасудзістых парокаў развіцця вертэбрабазілярнай сістэмы (артэрыяльных анеўрызмаў, артэрыя-венозных мальфармацый). Распрацаваў і ўкараніў у практыку шэраг арыгінальных методык, якія маюць прыярытэтнае значэнне ў лячэнні нейраанкалагічных хворых.

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 1994 г. за цыкл прац “Патагенез, клініка і дыягностыка неўралагічных праяўленняў астэахандрозу пазваночніка”.

Аўтар звыш 400 навуковых прац, у т.л. 5 манаграфій, 25 вынаходстваў і патэнтаў.

Ганаровы грамадзянін Пухавіцкага раёна (2011).

Асноўныя працы:
1. Лицевой нерв в хирургии неврином слухового нерва. Мн., 1973 (в соавт.).
2. Диагностика и хирургическое лечение субтенториальных околостволовых менингиом. Мн., 2005 (в соавт.).
3. Артериовенозные мальформации задней черепной ямки (в соавт.) // Актуальные проблемы неврологии и нейрохирургии. Мн., 2000. Вып.2.

Літаратура:
1. Арнольд Федорович Смеянович // Медицинские новости. 2004. №10.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі