Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пералік адмiнiстрацыйных працэдур, якія выконваюцца НАН Беларусі і яе арганізацыямі
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі

Прэзідэнты НАН Беларусі з 1928 года

Галоўная старонка / Аб акадэміі / Прэзідэнты НАНБ з 1928 года

Сурта І.З.

3-ці прэзідэнт НАН Беларусі
СУРТА Іван Захаравіч


Іван Захаравіч Сурта (22.11.1893, в. Бяседавічы Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл. – 20.12. 1937), педагог, дзяржаўны дзеяч БССР. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1936).

Закончыў 2-і Маскоўскі ўніверсітэт (1918), Інстытут чырвонай прафесуры (1932). У 1918-1920 гг. на партыйнай і савецкай рабоце ў Беларусі, у 1920-1926 гг. у органах ВЧК і АДПУ. У 1933 г. намеснік наркама асветы БССР, у 1933-1936 гг. наркам аховы здароўя БССР. У 1932 -1933 гг. віцэ-прэзідэнт, у 1936-1937 гг. прэзідэнт АН БССР. У 1935-1937 гг. член ЦВК БССР, у 1936-1937 гг. кандыдат у члены, член Прэзідыума ЦВК БССР. Арыштаваны ў 1937 г. і прыгавораны да выключнай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1956 г.

Навуковыя працы па пытаннях метадалогіі і гісторыі прыродазнаўства.

Асноўныя працы:
1. Натуральна-гiстарычны матэрыялiзм (манiзм) у святле марксiзма-ленiнiзма // Запiскi Беларускай Акадэмii навук. 1934. Кн.3 (в соавт.).
2. I.П.Паўлаў i яго вучэнне // Запiскi Акадэмii навук БССР. 1936. Кн.5.
3. Ампер // Запiскi Акадэмii навук БССР. 1936. Кн.6 (в соавт.).

Літаратура:
1. Возвращенные имена. Мн.: Наука и техника, 1992.
2. Абраменко М.Е. Иван Захарович Сурта // Здравоохранение. 2006, №1.

Галоўная старонка / Аб акадэміі / Прэзідэнты НАНБ з 1928 года / Да пачатку старонкі