Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Прэзідэнты НАН Беларусі з 1928 года

Галоўная старонка / Аб акадэміі / Прэзідэнты НАНБ з 1928 года / Памяці вучонага

Сушчэня Л.М.

10-ы прэзідэнт НАН Беларусі
СУШЧЭНЯ Леанід Міхайлавіч


Леанід Міхайлавіч Сушчэня (н. 11.11.1929, в. Малыя Лукі Баранавічскага р-на Бресцкай вобл.), заолаг, гідрабіёлаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1980; чл.-кар. з 1972), акадэмік АН СССР (1990), Расійскай АН (1991), доктар біялагічных навук (1970), прафесар (1980). Замежны член Польскай АН (1994), Літоўскай АН (1995). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978).

Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт (1953). З 1956 г. асістэнт кафедры заалогіі бесхрыбетных Белдзяржуніверсітэта, з 1959 г. навуковы супрацоўнік Севастопальскай біялагічнай станцыі АН СССР, з 1964 г. загадчык аддзела фізіялогіі Інстытута біялогіі паўднёвых мораў АН УССР. З 1971 г. загадчык Аддзелам заалогіі і паразіталогіі АН БССР, з 1980 г. дырэктар Інстытута заалогіі АН БССР (з 1995 г. ганаровы дырэктар Інстытута), адначасова ў 1979-1992 гг. акадэмік-сакратар Аддзялення біялагічных навук АН Беларусі, у 1992-1997 гг. прэзідэнт Акадэміі навук Беларусі, з 1997 г. саветнік Прэзідыума НАН Беларусі.

Аўтар прац па першаснай і другаснай прадукцыі вадаёмаў, экалагічнай фізіялогіі, харчаванню, дыханню, росту і балансу энергіі водных бесхрыбетных, ахове прыроды і навакольнага асяроддзя. Даследаваў інтэнсіўнасць фотасінтэзу планктона і размеркаванне ўзважанага арганічнага рэчыва ў трапічнай зоне Атлантычнага акіяна, Міжземным, Карыбскім морах і Рыжскім заліве. Распрацаваў важныя колькасныя аспекты трафалогіі і экалагічнай энергетыкі водных жывёл, устанавіў суадносіны паміж інтэнсіўнасцю метабалізму і ростам ракападобных у розных экалагічных умовах.

Аўтар больш за 180 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій.

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1988), Дружбы народаў (1986), Айчыны II ступені (2009), Айчыны III ступені (1999), Дружбы (1999, Расійская Федэрацыя), медалём.

Асноўныя працы:
1. Интенсивность дыхания ракообразных. К.: Наукова думка, 1972.
2. Количественные закономерности питания ракообразных. Мн.: Наука и техника, 1975.
3. Рост водных животных при переменных температурах. Мн.: Наука и техника, 1978 (совм. с Г.А. Галковской).
4. Биология и продукция ледниковых реликтовых ракообразных. Мн.: Наука и техника, 1986 (совм. с В.П. Семенченко, В.В. Вежновцом).
5. Продукция планктонных ракообразных и факторы среды. Мн.: Навука i тэхнiка, 1990 (совм. с В.П. Семенченко, Г.А. Семенюк, И.Л. Трубецковой).
6. Совершенствование принципов и методов охраны и рационального использования животного мира. Мн.: БелНИИНТИ, 1990 (совм. с М.М. Пикуликом).
7. Животный мир и радиация. Мн.: БелНИИНТИ, 1991 (совм. с М.М. Пикуликом, А.Е. Плениным).

Літаратура:
1. Леонид Михайлович Сущеня (К 70-летию со дня рождения): Биобиблиографический указатель. Мн.: НАН Беларуси, 1999.
2. Леонид Михайлович Сущеня (К 75-летию со дня рождения) // Весцi НАН Беларусі. Сер. бiял. навук. 2004. №4.
3. Сущеня Л.М. Автобиография-воспоминания (к 75-летию со дня рождения). Мн.: ООО "Мэджик Бук", 2004.
4. Леонид Михайлович Сущеня (К 80-летию со дня рождения) // Весцi НАН Беларусі. Сер. бiял. навук. 2010. №1.

Галоўная старонка / Аб акадэміі / Прэзідэнты НАНБ з 1928 года / Памяці вучонага / Да пачатку старонкі