Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Свириденок А.И.

Акадэмік СВІРЫДЗЁНАК Анатолій Іванавіч

Анатолій Іванавіч Свірыдзёнак (н.07.07.1936, г. Орша Віцебскай вобл.), вучоны ў галіне матэрыялазнаўства. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1986; чл.-кар. з 1984), доктар тэхнічных навук (1976), прафесар (1981).

Закончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1959). З 1959 г. у Аддзеле механікі палімераў (з 1969 г. Інстытут механікі металапалімерных сістэм) АН БССР, з 1967 г. загадчык лабараторыі, з 1969 г. намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 1987-1992 гг. член Прэзідыума АН БССР. У 1990-2006 гг. дырэктар, з 2006 г. загадчык лабараторыі Навукова-даследчага цэнтра праблем рэсурсазберажэння НАН Беларусі. З 1991 г. галоўны рэдактар часопіса «Трение и износ».

Работы ў галіне матэрыялазнаўства палімерных кампазітаў, трэння і зносу цвёрдых цел. Распрацаваў навуковыя асновы стварэння кампазіцыйных матэрыялаў, метады кіравання структурай і фрыкцыйнымі ўласцівасцямі металапалімерных сістэм, метады і прыборы для даследавання паверхевых уласцівасцей палімераў і кампазітаў на іх аснове. Сумесна з вучнямі правёў комплексныя даследаванні ўзаемасувязі структуры і ўласцівасцей кампазіцыйных матэрыялаў фрыкцыйнага прызначэння. Ініцыяваў развіццё ў Беларусі даследаванняў у галіне нанатрыбалогіі і біямеханікі стапы. Распрацоўвае метадалагічныя пытанні рэсурсазберажэння.

Аўтар звыш 250 навуковых прац, у т.л. 16 манаграфій, больш за 150 вынаходстваў.

Дзяржаўная прэмія БССР 1972 г. за распрацоўку тэарэтычных асноў стварэння фрыкцыйных матэрыялаў і канструкцый з палімераў і металапалімераў і ўкараненне іх у народную гаспадарку.

Узнагароджаны ордэнам Знак Пашаны (1981), медалямі.

Асноўныя працы:
1. Зубчатые передачи из пластмасс. Мн.: Наука и техника, 1965 (совм. с Белым В.А., Щербаковым С.В.).
2. Трение полимеров. М.: Наука, 1972 (в соавт.).
3. Friction and wear in polymer-based materials. Oxford; New York: Pergamon Press, 1982 (with coauthors).
4. Акустические и электрические методы в триботехнике. Мн.: Наука и техника, 1987 (в соавт.).
5. Материаловедение и конструкционные материалы. Мн.: Высшая школа, 1989 (в соавт.).
6. Механика дискретного фрикционного контакта. Мн.: Навука i тэхнiка, 1990 (совм. с Чижиком С.А., Петроковцом М.И.).
7. Electrophysical Phenomena in the Tribology of Polymers. Amsterdam: Gordon and Breach Science Publ., 1999 (with A.F.Klimovich, V.N.Kestelman).
8. Biomechanical Science in Belarus // Proc. 13th Conference of the European Society of Biomechanics. Wroclaw: Officina Wydawn. Polytechn., 2002.

Літаратура:
1. Анатолий Иванович Свириденок (К 60-летию со дня рождения) // Трение и износ. 1996. Т.17, №3.
2. Анатолий Иванович Свириденок (к 70-летию со дня рождения) // Трение и износ. 2006. Т.27, №3.
3. Анатолий Иванович Свириденок (К 70-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. фіз.-тэхн. навук. 2006. №3.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі