Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Ганаровыя члены

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Ганаровыя члены

Ціхаў Г.А.

Ганаровы член НАН Беларусі
ЦІХАЎ Гаўрыіл Адрыянавіч


Гаўрыіл Адрыянавіч Ціхаў (01.05.1875, г. Смалявічы Мінскай вобл. - 25.01.1960), астраном, астрафізік, астрабатанік. Ганаровы член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1959), член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1927), акадэмік Акадэміі навук Казахскай ССР (1946), ганаровы член Амерыканскага астранамічнага таварыства (1946). Доктар фізіка-матэматычных навук (1934), прафесар (1949).

Скончыў Маскоўскі універсітэт (1897). У 1906-1941 гг. працаваў у Пулкаўскай абсерваторыі. З 1947 г. загадчык сектара астрабатанікі Акадэміі навук Казахскай ССР.

Распрацоўваў праблемы астрабатанікі, займаўся даследаваннямі ў галіне астраметрыі і спектрафотаметрыі. Распрацаваў методыку фатаметрычных назіранняў, у прыватнасці метад колераметрыі са светлафільтрамі, метад падоўжнага спектрографа для вызначэння колеру зорак і інш. Шэраг прац прысвечаны пытанням атмасфернай оптыкі і аэрафотаздымкі. Сканструяваў шэраг астранамічных прыбораў.

Прэмія імя Вільдэ Парыжскай акадэміі навук (1909). Прэмія Рускага астранамічнага таварыства (1909). Медаль Французскага астранамічнага таварыства (1912).

Аўтар больш за 230 навуковых прац.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1953), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1945), медалямі.

Асноўныя працы:
1. Основные труды. Т. 1-5. Алма-Ата: Изд-во АН Казахской ССР, 1954-1960.
2. Шестьдесят лет у телескопа. М.: Детгиз, 1959.

Літаратура:
1. Суслов А.К. Гавриил Адрианович Тихов. Л.: Наука, 1980.
2. Briot D., Schneider J., Arnold L. G.A. Tikhov and the beginnings of astrobiology // Extrasolar Planets: Today and Tomorrow. ASP Conference Proceedings. Vol.321. 2004.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Ганаровыя члены / Да пачатку старонкі