Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Талкачоў В.А.

Акадэмік ТАЛКАЧОЎ Віталій Антонавіч

Віталій Антонавіч Талкачоў (н.28.06.1934, в. Скірмантава Дзяржынскага р-на Мінскай вобл.), фізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000; чл.-кар. з 1984), доктар фізіка-матэматычных навук (1980), прафесар (1990).

Закончыў Белдзяржуніверсітэт (1957). З 1957 г. навуковы супрацоўнік, з 1984 г. загадчык лабараторыі Інстытута фізікі АН БССР, у 1992-2007 гг. загадчык лабараторыі Інстытута малекулярнай і атамнай фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Адначасова ў 1992-1996 гг. намеснік дырэктара Навукова-тэхнічнага цэнтра Дзяржзнака, з 2002 г. намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2008 г. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Работы ў галіне малекулярнай спектраскапіі і квантавай электронікі. Распрацаваў тэорыю статыстычнага фарміравання назіраемых фотафізічных характарыстык свабодных складаных малекул і прапанаваў метады іх эксперыментальнага вывучэння. Стварыў лазеры на электронных пераходах свабодных складаных малекул, выявіў, тэарэтычна і эксперыментальна вывучыў палярызацыю стымуляванага вылучэння і палярызаванай флуарэсцэнцыі арыентацыйна анізатропнай пары складаных малекул. Устанавіў дынамічны механізм квантавага вярчальнага рэха ў мнагаатамных малекул.

Аўтар манаграфіі, звыш 130 навуковых прац, 13 вынаходстваў.

Ленінская прэмія 1980 г. за стварэнне і развіццё новага навуковага напрамку – спектраскапія свабодных складаных малекул. Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 1998 г. за цыкл прац “Дынаміка вярчальнага руху электронна-узбуджаных многаатамных малекул у газавай фазе”.

Узнагароджаны медалямі.

Асноўныя працы:
1. Генерация излучения сложными молекулами в газовой фазе (совм. с Н.А. Борисевичем) // Успехи физических наук. 1982. Т.138, вып. 12.
2. Аналитическая эффективность молекулярного вращательного квантового эха // ЖПС. 1999. Т.66, №6.
3. Статистический смысл вероятности тушения возбужденного состояния, полученной методом деполяризации флуоресценции // ЖПС. 2005. Т.72, №4.

Літаратура:
1. Виталий Антонович Толкачев (К 70-летию со дня рождения) // Весцi НАН Беларусi. Серыя фiзiка-матэм. навук. 2004. №3.
2. Виталий Антонович Толкачев (К 75-летию со дня рождения) // Весцi НАН Беларусi. Серыя фiзiка-матэм. навук. 2009. №2.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі