Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Цыганов А.Р.

Акадэмік ЦЫГАНАЎ Аляксандр Рымавіч

Аляксандр Рымавіч Цыганаў (н.15.11.1953, г. Горкі Магілёўскай вобл.), вучоны ў галіне хіміі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009); чл.-кар. з 2003). Замежны член Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук (2007). Член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1999-2002). Доктар сельскагаспадарчых навук (1996), прафесар (1997). Ганаровы доктар Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі імя К.А.Ціміразева (2004), Армянскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага ўніверсітэта (2007), Валгаградскай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (2006), Нацыянальнага аграрнага ўніверсітэта Казахстана (2007). Старшыня Савета Міжнароднага Саюза аграхімікаў і аграэколагаў краін СНД.

Закончыў Белдзяржуніверсітэт (1975). У 1975 г. настаўнік, з 1978 г. асістэнт кафедры БДУ, з 1981 г. асістэнт, з 1984 г. старшы выкладчык, з 1984 г. загадчык кафедры, з 1993 г. 1-ы прарэктар, з 1995 г. рэктар Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. У 2008-2012 гг. намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2012 г. прарэктар па вучэбнай рабоце і міжнародным супрацоўніцтве Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Навуковыя даследаванні ў галіне распрацоўкі экспрэсіўных метадаў і методык аналізу якасці сельскагаспадарчай прадукцыі і аб’ектаў акаляючага асяроддзя, аграхімічных прыёмаў атрымання экалагічна чыстай прадукцыі раслінаводства. Пад яго кіраўніцтвам створаны і ўкаранёны аграхімічныя прыёмы атрымання экалагічна чыстай прадукцыі раслінаводства, арыгінальныя аналітычныя методыкі вызначэння цяжкіх металаў, пестыцыдаў і нітратаў у сельскагаспадарчай прадукцыі і аб’ектах акаляючага асяроддзя.

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 2002 г. за цыкл работ “Стварэнне комплексу вучэбнай літаратуры па аграхіміі для вышэйшых і сярэдніх спецыяльных сельскагаспадарчых вучэбных устаноў”. Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2005 г.

Аўтар звыш 800 навуковых і метадычных прац, з якіх 60 апублікавана ў краінах далёкага замежжа (Польшча, ФРГ, Італія, Аўстрыя, Швецыя, Чэхія, Велікабрытанія, ЗША). Аўтар 30 кніг, вучэбных дапаможнікаў, манаграфій; мае аўтарскія пасведчанні і патэнты.

Узнагароджаны медалямі.

Асноўныя працы:
1. Механизмы разделения в капиллярном электрофорезе. Горки, 1996 (в соавт.).
2. Фосфор в почвах и земледелии Беларуси. Мн.: БИТ "Хата", 1999 (в соавт.).
3. Рациональное применение удобрений. Горки, 2002 (в соавт.).
4. Оптимизация функционирования адаптивных механизмов корневых клеток локализацией минеральных удобрений. М., 2006.
5. Биофизические основы рациональных способов внесения минеральных удобрений. Горки, 2006 (в соавт.).
6. Продуктивность люпина узколистного в условиях Беларуси. Мн.: ИВЦ Минфина, 2006 (в соавт.).
7. Биохимия. Практикум: Учебное пособие. Мн.: ИВЦ Минфина, 2007 (в соавт.).

Літаратура:
1. Александр Риммович Цыганов. Библиографический указатель. Горки, 2000.
2. Летопись БГСХА (1836-2000). Горки, 2000.
3. Александр Риммович Цыганов (К 55-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. аграрных навук. 2008, №4.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі