Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Улашчык У.С.

Акадэмік УЛАШЧЫК Уладзімір Сяргеевіч

Уладзімір Сяргеевіч Улашчык (н. 03.02.1943, в. Валіцкоўшчына Мінскага р-на), вучоны ў галіне фізічнай медыцыны. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009; чл.-кар. з 1989), доктар медыцынскіх навук (1974), прафесар (1980). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1996).

Закончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1965). У 1965-1968 гг. стажор-даследчык, асістэнт кафедры Мінскага медінстытута. У 1968-1977 гг. малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, кіраўнік лабараторыі БелНДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі. З 1977 г. загадчык кафедры Беларускага інстытута ўдасканальвання ўрачоў (з 2001 г. Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі). У 1983-1986 гг. намеснік міністра і начальнік ІV Галоўнага ўпраўлення Міністэрства аховы здароўя БССР. У 1986-1993 гг. Міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. У 2005-2010 гг. дырэктар Інстытута фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Асноўныя навуковыя даследаванні прысвечаны праблемам фізічнай медыцыны і медыцынскай тэхнікі. Вывучыў механізмы і заканамернасці ўздзеяння на арганізм шэрагу фізічных фактараў (пастаянны ток, ультрагук, мікрахвалі, мінеральныя воды, лячэбныя гразі і інш.), распрацаваў агульныя прынцыпы сучаснай фізічнай тэрапіі і прапанаваў новыя фізіятэрапеўтычныя метады і апараты. Навукова абгрунтаваў канцэпцыю комплекснага выкарыстання фізічных фактараў з прафілактычнымі, лячэбнымі і рэабілітацыйнымі мэтамі. Распрацаваў рад пытанняў агульнай тэорыі фізіятэрапіі. Унёс уклад у развіццё новага напрамку – аптымізацыю лячэбных уздзеянняў у медыцыне. Суаўтар адкрыцця “Заканамернасць акустычных хістанняў галаўнога мозга”. Распрацаваныя ім і яго супрацоўнікамі эфектыўныя спосабы і метады лячэння ўвайшлі ў метадычныя рэкамендацыі (больш за 20) і з поспехам выкарыстоўваюцца ў многіх лячэбна-прафілактычных і санаторна-курортных установах. У лячэбных установах рэспублікі і краін СНД шырока выкарыстоўваюць распрацаваную ім фізіятэрапеўтычную апаратуру.

Аўтар звыш 600 прац, у т.л. 35 манаграфій, падручнікаў і інструкцый, 80 вынаходстваў і патэнтаў, 25 фізіятэрапеўтычных апаратаў.

Дзяржаўная прэмія БССР 1986 за комплекс прац па тэорыі і метадах ультрагукавой тэрапіі, выкананых у 1967-1983 гг.

Узнагароджаны медалём.

Асноўныя працы:
1. Теория и практика лекарственного электрофореза. Мн.: Беларусь, 1976.
2. Введение в теоретические основы физической терапии. Мн.: Наука и техника, 1981.
3. Комплексное использование лекарственных средств и физических лечебных факторов при различных патологиях. Киев: Здоровья, 1989 (с А.Ф.Лещинским).
4. Очерки общей физиотерапии. Мн.: Навука i тэxнiка, 1994.
5. Общая физиотерапия. Мн.: Интерпрессервис, 2005 (с И.В.Лукомским).

Літаратура:
1. Владимир Сергеевич Улащик (К 60-летию со дня рождения) // Медицинские новости. 2003. №1.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі