Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Віцязь П.А.

Акадэмік ВІЦЯЗЬ Пётр Аляксандравіч

Пётр Аляксандравіч Віцязь (н. 06.08.1936, в. Першамайская Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл.), вучоны ў галіне распрацоўкі новых матэрыялаў, тэхналогій і машынабудавання. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994; чл.-кар. з 1989), доктар тэхнічных навук (1983), прафесар (1986). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1991).

Закончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут імя С. М.Кірава (1960). З 1961 г. старшы інжынер, галоўны інжынер, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела лабараторыі парашковай металургіі Беларускага політэхнічнага інстытута, з 1970 г. старшы выкладчык Беларускага політэхнічнага інстытута і адначасова кіраўнік аддзела фізіка-хімічных даследаванняў НДІ парашковай металургіі. З 1977 г. намеснік дырэктара НДІ парашковай металургіі Беларускага політэхнічнага інстытута, з 1980 г. першы намеснік генеральнага дырэктара Беларускага рэспубліканскага навукова-вытворчага аб’яднання парашковай металургіі і адначасова кіраўнік філіяла кафедры Беларускага політэхнічнага інстытута, з 1992 г. дырэктар НДІ парашковай металургіі Беларускага дзяржаўнага навукова-вытворчага канцэрна парашковай металургіі і тэхналогіі матэрыялаў Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі. З 1997 г. віцэ-прэзідэнт, з 2002 г. першы віцэ-прэзідэнт НАН Беларусі, з 2004 г. першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі. Са студзеня 2012 г. кіраўнік апарату Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навуковыя працы ў галіне распрацоўкі тэарэтычных і практычных асноў стварэння порыстых парашковых матэрыялаў на аснове металічных і керамічных парашкоў і неарганічных валокан: новых матэрыялаў з выкарыстаннем механічнага легіравання і плазмахімічнага сінтэзу; канструкцыйнай і функцыянальнай керамікі з павышанай вязкасцю разбурэння; тэрмадынамічнага мадэлявання працэсаў плазменных патокаў часціц металаў і тэхналогій умацавання і ўзнаўлення дэталяў метадамі газатэрмічнага нанясення пакрыццяў. Пад яго кіраўніцтвам і пры яго асабістым удзеле распрацавана звыш 60 новых тэхналогій і матэрыялаў, па якіх асвоена вопытная і прамысловая вытворчасць вырабаў для сельскагаспадарчага машынабудавання, аўтамабілебудавання, станкабудавання і спецыяльнай тэхнікі.

Аўтар звыш 600 навуковых прац, у т.л. 29 манаграфій, больш за 180 вынаходстваў.

Дзяржаўная прэмія БССР 1980 г. за распрацоўку і ўкараненне ў народную гаспадарку новых порыстых матэрыялаў і вырабаў на аснове металічных парашкоў. Прэмія Савета Міністраў СССР 1987 г. за распрацоўку і ўкараненне ў народную гаспадарку новых парашковых матэрыялаў і вырабаў. Прэмія НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН імя акадэміка В.А.Капцюга 2002 г. Прэмія акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы 2007 г.

Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў (1986), Айчыны ІІ ступені (2009), Айчыны ІІІ ступені (2001), медалём Францыска Скарыны (1996), іншымі медалямі.

Асноўныя працы:
1. Пористые порошковые материалы и изделия из них. Мн.: Вышэйшая школа, 1987 (совм. с В.М.Капцевичем, В.К.Шелегом).
2. Механически легированные сплавы на основе алюминия и меди. Мн.: Беларуская навука, 1998 (совм. с Ф.Г.Ловшенко, Г.Ф.Ловшенко).
3. Структура и свойства конструкционной керамики на основе сиалонов. Мн.: Технопринт, 2002 (в соавт. Е.С.Голубцовой, Б.А.Камдиным, Х.-Й.Ритцхаунт-Кляйсел).
4. Синтез и применение сверхтвердых материалов. Мн.: Белорусская наука, 2005 (совместно с В.Д.Грицук, В.Т.Сенють).
5. Основы нанесения износостойких, коррозионно-стойких и теплозащитных покрытий. Мн., 2006 (совм. с А.Ф.Ильющенко, А.И.Шевцовым).
6. Материаловедение. Мн.: ИВЦ Минфина, 2008 (в соавт.).

Літаратура:
1. Петр Александрович Витязь (к 70-летию со дня рождения) // Трение и износ. 2006. № 4.
2. Петр Александрович Витязь (К 70-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. фіз.-тэхн. навук. 2006. № 3.
3. П.А. Витязь - путь в науке. Мн.: Белорусская наука, 2006.
4. Витязь белорусской науки // Минский курьер. 2011. №60.
5. Биобиблиография ученых Беларуси: Пётр Александрович Витязь. Мн.: Беларуская навука, 2011.
6. Петр Александрович Витязь (К 75-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. фіз.-тэхн. навук. 2011. №3.

Галоўная старонка / Аб акадэміі / Органы кіравання / Прэзідыум НАН Беларусі / Да пачатку старонкі