Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Прэзідэнты НАН Беларусі з 1928 года

Галоўная старонка / Аб акадэміі / Прэзідэнты НАНБ з 1928 года

Вайтовіч А.П.

11-ы прэзідэнт НАН Беларусі
ВАЙТОВІЧ Аляксандр Паўлавіч


Аляксандр Паўлавіч Вайтовіч (н. 05.01.1938, в. Рачкевічы Капыльскага р-на Мінскай вобл.), фізік, дзяржаўны дзеяч. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1966; член-кар. з 1986), доктар фізіка-матэматычных навук (1979), прафесар (1985).

Закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1960). З 1960 г. працаваў у Інстытуце фізікі АН БССР, з 1980 г. загадчык лабараторыі, у 1984 – 1988 гг. намеснік дырэктара па навуковай рабоце гэтага інстытута. У 1992 – 2007 гг. загадчык лабараторыі гэтага інстытута. З мая 1997 г. па снежань 2000 г. прэзідэнт НАН Беларусі, са снежня 2000 па ліпень 2003 г. Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У 1998 – 2003 гг. старшыня падкамітэта па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі, у 1997 – 2003 гг. галоўны рэдактар часопіса “Даклады Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”. У цяперашні час загадчык лабараторыі Інстытута фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Работы па лазернай фізіцы і оптыцы, дынаміцы нелінейных сістэм, фізіцы нанавымяральных структур. Прапанаваў і развіў метад селекцыі частот лазераў, заснаваны на адрозненні параметраў насычэння асяроддзя. Выявіў якасна новыя палярызацыйныя з’явы ў газавых лазерах у магнітным полі. Вызначыў ролю працэсаў вымушанага камбінацыйнага рэзананснага рассейвання ў актыўным асяроддзі ў фарміраванні характарыстык лазера ў магнітным полі. Прапанаваў і развіў рэзанансныя фазава-палярызацыйныя метады квантавай электронікі і лазернай спектраскапіі, паказаў эфектыўнасць гэтых метадаў для селекцыі частот у лазерах розных тыпаў і для павышэння адчувальнасці ўнутрырэзанатарнай лазернай спектраскапіі. Стварыў палярызацыйную дынаміку нелінейных сістэм і паказаў, у прыватнасці, што час фарміравання палярызацыі генерыруемага выпраменьвання з’яўляецца характэрнай канстантай лазера, якая ў пэўных выпадках істотным чынам уплывае на дынаміку. Вызначыў і вывучыў у лазерах з’явы спантаннага парушэння палярызацыйнай (люстраной) сіметрыі аж да атрымання поўнай кіральнай чыстаты. Знайшоў новыя актыўныя асяроддзі на аснове крышталёў з прымеснымі і асабістымі радыяцыйнымі цэнтрамі афарбоўкі. Прапанаваў плёначныя структуры з прасторава арганізаванай сеткай нанамерных крышталёў і вывучыў іх уласцівасці.

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 1996 г. за цыкл прац “З’явы анізатрапіі ў лазерах і прынцыпы палярызацыйнай лазернай спектраскапіі”. Прэмія НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН імя акадэміка В.А.Капцюга 1999 г. за цыкл работ “Лазерная спектраскапія высокага распазнавання і яе фундаментальныя прымяненні”.

Аўтар звыш 250 навуковых прац, у т.л. 2 манаграфій, даведніка, 25 вынаходстваў.

Узнагароджаны ордэнамі Знак Пашаны (1981), Францыска Скарыны (1998), медалём.

Асноўныя працы:
1. Магнитооптика газовых лазеров. Мн.: Наука и техника, 1984.
2. Лазеры с анизотропными резонаторами. Мн.: Наука и техника, 1988 (совм. с В.Н. Севериковым).
3. Наука и общество на рубеже тысячелетий. Мн.: Право и экономика, 2001.

Літаратура:
1. Аляксандр Паўлавіч Вайтовіч (Да 60-годдзя з дня нараджэння) // Becцi АН Беларусi. Сер. фiз.-матэм. навук. 1997. №4.
2. Александр Павлович Войтович (К 60-летию со дня рождения) // Журнал прикладной спектроскопии. 1998. Т.65, №1.
3. Биобиблиография ученых Беларуси: Академик Александр Павлович Войтович. Мн., 2003.
4. Александр Павлович Войтович (К 70-летию со дня рождения) // Becцi НАН Беларусi. Сер. фiз.-матэм. навук. 2008. №1.

Галоўная старонка / Аб акадэміі / Прэзідэнты НАНБ з 1928 года / Да пачатку старонкі