Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Памяці вучонага

Галоўная старонка / Члены акадэміі / Памяці вучонага

Вацякоў В.І.

Акадэмік ВАЦЯКОЎ Веніямін Іосіфавіч

Веньямін Іосіфавіч Вацякоў (н. 01. 08.1921, г. Бугуруслан Арэнбургскай вобл., Расія), вучоны-вірусолаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1995), акадэмік Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1978), акадэмік Расійскай акадэміі медыцынскіх навук (1991), доктар медыцынскіх навук (1965), прафесар (1966). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Закончыў 2-і Маскоўскі медыцынскі інстытут (1943). З 1947 г. малодшы навуковы супрацоўнік Уфімскага інстытута эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Мечнікава, навуковы супрацоўнік Цэнтральнага дзяржаўнага навукова-даследчага інстытута імя П.А.Тарасевіча. З 1950 г. дырэктар Беларускага НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, з 1986 г. кіраўнік аддзела, з 1998-2006 гг. галоўны навуковы супрацоўнік гэтага інстытута.

Работы па хіміятэрапіі вірусных інфекцый, комплексным вывучэнні клешчавога энцэфаліту, ліквідацыі поліяміеліту, удасканальванні прафілактычных прэпаратаў супраць воспы, бешанства, герпесу, клешчавога энцэфаліту, грыпу, ВІЧ інфекцыі, туберкулёзу і інш. Аўтар вынаходстваў па вірусных інгібітарах, вакцына-сываратачных і імунабіялагічных прэпаратах. Пад яго кіраўніцтвам распрацавана тэхналогія і наладжана вытворчасць айчынных пажыўных асяроддзяў для культур клетак і шэрагу лячэбна-прафілактычных прэпаратаў (цэліяза, антылімфацытарны імунаглабулін і інш.). Аўтар навуковага адкрыцця “З’ява рэгуляцыі гіперпаразітызму імунітэтам пазваночных”.

Аўтар звыш 770 навуковых прац, у т.л. 7 манаграфій, 103 вынаходствы.

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 2002 г. за цыкл прац “Новыя тэхналогіі прафілактычнай і экалагічнай медыцыны (метады ацэнкі рызыкі ўплыву шкодных фактараў на здароўе насельніцтва, сацыяльна-гігіенічны маніторынг, прынцыпы і сістэма біябяспекі), ліквідацыя эпідэмічнага захворвання масавых інфекцый, папярэджанне імуназалежнай паталогіі.

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны ІІ ступені (1985), Чырвонай Зоркі (1945), “Знак Пашаны” (1961, 1966), Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1981), медалямі.

Асноўныя працы:
1. Западный клещевой энцефалит. Мн.: Беларусь, 1978 (совм. с И.И.Протасом, В.М.Ждановым).
2. Амиотрофический лейкоспонгиоз. Мн.: Беларусь, 1990 (в соавт.).
3. Генерализованная герпетическая инфекция: факты и концепция. Мн.: Навука і тэхніка, 1992 (в соавт.).
4. Клещевые энцефалиты Евразии (вопросы экологии, молекулярной эпидемиологии, нозологии, эволюции). Новосибирск: Наука, 2002 (совм. с В.И.Злобиным, Н.П.Мишаевой).

Літаратура:
1. Вениамин Иосифович Вотяков (К 80-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. медыка-біялагічных навук. 2001. №2.
2. Вениамин Иосифович Вотяков // Медицинские новости. 2004. №3.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Памяці вучонага / Да пачатку старонкі