Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Жданок С.А.

Акадэмік ЖДАНОК Сяргей Аляксандравіч

Сяргей Аляксандравіч Жданок (20.01.1953, г. Мінск), фізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003; чл.-кар. з 2000), доктар фізіка-матэматычных навук (1994), прафесар (2006). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2008).

Закончыў Маскоўскі фізіка-тэхнічны інстытут (1976). З 1979 г. інжынер, старшы інжынер, малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, з 1983 г. загадчык лабараторыі, кіраўнік аддзялення Інстытута цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава НАН Беларусі. У 2002-2004 гг. галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі. З 2004 г. акадэмік-сакратар Аддзялення фізіка-тэхнічных навук НАН Беларусі. Адначасова ў 2005-2009 гг. дырэктар Інстытута цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава НАН Беларусі. У цяперашні час старшыня навукова-тэхнічнага савета навукова-вытворчага прадпрыемства “Перспектыўныя даследаванні і тэхналогіі”.

ННавуковыя працы ў галіне фізікі і хіміі нераўнаважных працэсаў і іх тэхнічных дастасаванняў. Залажыў тэарэтычныя асновы нелінейнай хістальнай кінетыкі і распрацаваў тэхналагічныя працэсы, заснаваныя на выкарыстанні нераўнаважных уласцівасцей газаў і плазмы. Тэарэтычна прадказаў у 1980 г. эфект “звышраўнаважнай” іанізацыі малекулярных газаў, які быў потым выяўлены эксперыментальна ў СССР і ЗША. Стварыў аналітычную тэорыю малекулярных СО-лазераў, якая легла ў аснову распрацоўкі ў ЗША магутных квантавых генератараў, якія маюць высокія значэнні каэфіцыента карыснага дзеяння. Распрацаваныя ім падыходы да аналізу працэсаў гарэння ў порыстых сістэмах прывялі да стварэння новага класа ачышчальных прыстасаванняў, радыяцыйных награвальнікаў і хімічных рэактараў. Пад яго кіраўніцтвам ажыццёўлены сінтэз вугляродных нанатрубак у нераўнаважных умовах, што важна для вытворчасці і прымянення вугляродных нанаструктурыраваных матэрыялаў (нанаэлектроніка, будаўнічыя і канструкцыйныя матэрыялы, біямедыцына).

Аўтар каля 400 навуковых прац, у т.л. 3 манаграфій, 33 патэнтаў і аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы.

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 2002 г. за распрацоўку навуковых асноў, стварэнне і ўкараненне новых энергаэфектыўных цепламасаабменных тэхналогій і абсталявання для энергетычнага комплексу і іншых галін народнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1986 г. за работу “Аналітычная тэорыя СО-лазераў”. Прэмія НАН Беларусі 2003 г. за манаграфію “Фізіка фільтрацыйнага гарэння газаў”. Міжнародная прэмія НАН Беларусі імя акадэміка А.В.Лыкава 2007 г. за цыкл прац “Цеплаабмен у шматфазных асяроддзях пры фізіка-хімічных пераўтварэннях”.

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2002).

Асноўныя працы:
1. Nonequilibrium vibrational kinetics. Springer-Verlag, 1986 (в соавт.).
2. Неравновесная колебательная кинетика. М.: Мир, 1989 (в соавт.).
3. Физика фильтрационного горения газов. Мн.: ИТМО, 2002 (совм. с К.В. Добрего).
4. Химия фильтрационного горения газов. Мн.: Белорусская наука, 2004 (совм. с С.И. Футько).
5. Кинетические и транспортные процессы в молекулярных газовых лазерах. Мн.: Белорусская наука, 2010 (совм. с Г.М. Васильевым).

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі