Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Прэзідэнты НАН Беларусі з 1928 года

Галоўная старонка / Аб акадэміі / Прэзідэнты НАНБ з 1928 года

Жэбрак А.Р.

5-ты прэзідэнт НАН Беларусі
ЖЭБРАК Антон Раманавіч


Антон Раманавіч Жэбрак (27.12.1901, в. Збляны Зэльвенскага р-на Гродзенскай вобл. – 20.05.1965), генетык і селекцыянер. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1940), доктар біялагічных навук, прафесар (1936). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1944).

Закончыў Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію (1925), Інстытут чырвонай прафесуры (1929). У 1934 – 1948 гг. прафесар, загадчык кафедры Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1940 – 1947 гг. член Прэзідыума АН БССР. У красавіку-кастрычніку 1947 г. прэзідэнт Акадэміі навук БССР. З 1949 г. загадчык кафедры Маскоўскага фармацэўтычнага інстытута. У 1953- 1965 гг. кіраваў работамі па эксперыментальнай поліплаідыі і селекцыі, галоўным чынам пшаніцы і грэчкі. Упершыню ў свеце атрымаў гібрыдныя пладавітыя формы ад скрыжоўвання многіх відаў пшаніц. Прааналізаваў філагенію пшаніц і вёў перспектыўную селекцыю пшаніц на павышэнне імунітэту да хвароб і шкоднікаў, на павелічэнне щтрымання бялку, памераў зярняўкі коласа.

Апублікаваў звыш 70 навуковых прац, у т.л. 5 манаграфій.

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага сцяга (1944), Чырвонай Зоркі (1945), Знак Пашаны (1940), медалямі.

Асноўныя працы:
1. Синтез новых видов пшениц. М.: Сельхозгиз, 1944.
2. Полиплоидные виды пшениц. М.: Изд-во АН СССР, 1957.
3. Курс ботаники. М.: Медгиз, 1959.

Літаратура:
1. Полиплоидия и селекция. Мн., 1972.
2. Kuptzow A.J. Anton Romanovich Zhebrak, 1902–1965 // Journal of Heredity. Vol.56, No.5.
3. Выдающиеся советские генетики: Сборник биографических очерков. М.: Наука, 1980.
4. Сущеня Л.М., Хотылева Л.В., Картель Н.А., Бормотов В.Е. Антон Романович Жебрак (К 100-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. біял. навук. 2001, №4.
5. Академик А.Р. Жебрак. Мн.: Деполис, 2001.

Галоўная старонка / Аб акадэміі / Прэзідэнты НАНБ з 1928 года / Да пачатку старонкі