Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

АБЛАМЕЙКА Сяргей Уладзіміравіч

АБЛАМЕЙКА Сяргей Уладзіміравіч

Сяргей Уладзіміравіч Абламейка (н. 24.09.1956, г.п. Воранава, Гродзенскай вобласці), матэматык. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009; чл.-кар. З 2004), доктар тэхнічных навук (1990), прафесар (1992). Акадэмік Міжнароднай акадэміі навук інфармацыі, інфармацыйных працэсаў і тэхналогій (1995), Беларускай інжынернай акадэміі (1995), Еўрапейскай акадэміі (2011).

Навуковыя працы ў галіне апрацоўкі выяў і распазнаванні вобразаў. Распрацаваў тэорыю, метады і алгарытмы апрацоўкі і распазнавання графічных выяў, прынцыпы пабудовы і метадалогію стварэння аўтаматызаваных сістэм апрацоўкі графічнай інфармацыі з дадаткамі ў картаграфіі, даследаванні зямной паверхні, медыцыне, машынабудаванні і прыборабудаванні.

Аўтар больш за 450 навуковых работ, 15 кніг, з якіх 5 выдадзеныя за мяжой.

Дзяржаўная прэмія Беларусі (2002) за цыкл работ "Распазнаванне і аналіз стахастычных дадзеных і лічбавых малюнкаў". Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі (1990) за цыкл работ «Стварэнне і практычнае прымяненне сродкаў лічбавай апрацоўкі сігналаў і малюнкаў". Прэмія НАН Беларусі (1998) за лепшую манаграфію, прэмія НАН Беларусі (2007) за цыкл работ "Медыцынскія інфармацыйныя тэхналогіі і сістэмы". Прэмія РАН і НАН Беларусі (2009) за працу «Тэорыя, метады і практычнае выкарыстанне паралельных вылічэнняў на суперкамп'ютэрных архітэктурах сямейства СКІФ».

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2007), ордэнам Дружбы (2009, Расійская Федэрацыя), бронзавым медалём Норберта Вінера Міжнароднай акадэміі навук інфармацыі, інфармацыйных працэсаў і тэхналогій, Залатым медалём Ю. Гагарына Федэрацыі касманаўтыкі Расіі, ўзнагародамі расійскага касмічнага агенцтва, міністэрстваў Рэспублікі Беларусь і міжнародных арганізацый за вялікі ўклад у развіццё інфарматыкі і касманаўтыкі.

Асноўные працы:

  1. An Introduction to Interpretation of Graphic Images. Bellingham, Wash., USA: SPIE Optical Engineering Press, 1997.
  2. Обработка изображений: технология, методы, применение. Мн.: Амалфея, 1999 (с Д.М. Лагуновским).
  3. Machine Interpretation of Line Drawing Images. London: Springer, 2000 (with T. Pridmore).
  4. Географические информационные системы. Создание цифровых карт. Мн.: ИТК НАН Беларуси, 2000 (c Г.П. Апариным, А.Н. Крючковым).
  5. Разработки Республики Беларусь в области исследования и использования космического пространства. Мн., 2001 (в соавт.).
  6. Кибернетика жизни: размышления академика. Мн.: Беларуская навука, 2011.