Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

БАМБАЛАЎ Мікалай Мікалаевіч

БАМБАЛАЎ Мікалай Мікалаевіч

Мікалай Мікалаевіч Бамбалаў (н. 03.06.1938, г.Шаталава, Смаленскай вобл., Расія), біягеахімік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994; чл.-кар. з 1989), доктар сельскагаспадарчых навук (1985), прафесар (2013).

Распрацаваў тэорыю гніення і гуміфікацыі арганічнага рэчыва ў балотным асяроддзі рознага генезісу. Устанавіў агульныя заканамернасці мінералізацыі і трансфармацыі арганічнага рэчыва глеб, выявіў узаемасувязь паміж экалагічнымі ўмовамі глебаўтварэння, хімічным саставам, малекулярнай структурай арганічных злучэнняў і тэмпамі іх мінералізацыі. Вылучыў эколага-генетычныя групы тарфяных глеб і распрацаваў дыферэнцыраваныя метады іх выкарыстання і аховы, якія забяспечваюць захоўванне арганічнага рэчыва і прадухіленне забруджвання паветранага басейна, паверхневых і падземных вод прадуктамі разбурэння глеб. Устанавіў асаблівасці біягеахімічных цыклаў вугляроду і азоту ў глебах і балотах і даказаў, што балоты выконваюць функцыю пераходнага звяна паміж біягенным і геалагічным кругаваротамі гэтых элементаў. Распрацаваў навуковыя асновы новай галіны навукі і гаспадаркі – балотазнаўства. Распрацоўвае шляхі і метады біясферна сумяшчальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў балот і глеб з улікам іх агульнапланетарных функцый.

Аўтар звыш 350 навуковых прац, у т.л. 5 манаграфій, 25 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходствы.

Асноўныя працы:

  1. Баланс органического вещества торфяных почв и методы его изучения. Мн.: Наука и техника, 1984.
  2. Биосферно-совместимое использование лесных и болотных экосистем (мировые тенденции и опыт Беларуси). Мн.: Поликрафт, 2003 (в соавт.).
  3. Роль болот в биосфере. Мн.: Белорусская наука, 2005 (совм. с Раковичем В.А.)