Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

БАГДЗЕВІЧ Іосіф Міхайлавіч

БАГДЗЕВІЧ Іосіф Міхайлавіч

Іосіф Міхайлавіч Багдзевіч (н. 28.08.1937, с. Васілішкі, Шчучынскага р-на, Гродзенскай вобл.), вучоны ў галіне аграхіміі і сельскагаспадарчай радыеэкалогіі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), акадэмік Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1994), замежны член Украінскай акадэміі аграрных навук (2002), доктар сельскагаспадарчых навук (1992), прафесар (1992). Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (1997).

Навуковыя працы ў галіне аграхіміі і радыеэкалогіі. Развіў навуковыя асновы эфектыўнага выкарыстання ўгнаенняў і кіравання урадлівасцю глеб. Абгрунтаваў канцэпцыю рэгуляванага павышэння ўрадлівасці дзярнова-падзолістых глеб, вызначыў шляхі пераадолення негатыўных наступстваў хімічнага і радыеактыўнага забруджвання глеб. Распрацаваў інтэграваныя мадэлі урадлівасці глеб з экалагічнымі абмежаваннямі на прымяненне сродкаў хімізацыі і нарматыўна-метадычную аснову кампутарнай сістэмы угнаенняў, комплекс практычных мер па павышэнню ўрадлівасці глеб і эфектыўнасці угнаенняў у рэспубліцы з адметнай асаблівасцю планавання работ па прынцыпе "знізу-уверх": поле – севооборот – гаспадарка. Устанавіў тэарэтычна значную колькасную залежнасць міграцыі і паступлення радыенуклідаў у сельскагаспадарчыя культуры ад грануламетрычнага складу, рэжыму ўвільгатнення і аграхімічных уласцівасцей глеб. Прапанаваў серыю новых экалагічна прымальных формаў мінеральных угнаенняў з дадаткамі мікраэлементаў і біястымулятараў.

Аўтар больш за 600 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій, 35 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы і патэнтаў.

Міжнародная прэмія саюза вытворцаў калію (1995). Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 2002 за цыкл работ "Стварэнне комплексу вучэбнай літаратуры па аграхіміі для вышэйшых і сярэдніх спецыяльных сельскагаспадарчых навучальных устаноў".

Асноўныя працы:

  1. Оптимальные параметры плодородия почв. М., 1984 (в соавт.).
  2. Руководство по ведению агропромышленного производства в условиях радиоактивного загрязнения земель Республики Беларусь на 1997-2000 гг. Мн., 1997 (в соавт.).
  3. Агрохимическая характеристика почв сельскохозяйственных земель Республики Беларусь. Мн., 2012 (в соавт.).