Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

ГНІЛАМЁДАЎ Уладзімір Васільевіч

ГНІЛАМЁДАЎ Уладзімір Васільевіч

Уладзімір Васільевіч Гніламёдаў (н. 26.12.1937, в. Кругель, Камянецкага р-на, Брэсцкай вобл.), літаратуразнаўца, крытык і пісьменнік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003; чл.-кар. з 1994), доктар філалагічных навук (1987), прафесар (1991).

Даследаванні ў галіне гісторыі, тэорыі і метадалогіі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі. Цэнтральнае месца ў працах займае беларуская літаратура 20 ст., як адна з найважнейшых формаў нацыянальнай духоўна-эстэтычнай свядомасці. Даследаваў дыялектычную сувязь агульных заканамернасцяў развіцця літаратуры з дынамікай індывідуальных ідэйна-мастацкіх пошукаў у творчасці Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, І.Мележа, А.Куляшова, П.Броўкі, М.Танка, П.Панчанка і інш. Раскрыў сацыяльныя, духоўныя і біяграфічныя фактары, якія аказваюць вырашальны ўплыў на фарміраванне асобы пісьменніка, станаўленне яго мастацкага свету, рост майстэрства. Аўтар раманаў "Уліс з Прускі "(2006),"Расія "(2007),"Вяртанне" (2008).

Аўтар звыш 300 літаратуразнаўчых і крытычных артыкулаў, 11 манаграфій.

Літаратурная прэмія імя В. Калесніка 1996 за кнігу "Янка Купала: Новы погляд" (1995). Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі(2005).

Узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны (2009), медалямі.

Асноўныя працы:

  1. Традыцыі і наватарства: Манаграфія. Мн.: Мастацкая літаратура, 1972.
  2. Сучасная беларуская паэзiя: Творчая iндывiдуальнасць i лiтаратурны працэс. Мн.: Навука і тэхніка, 1983.
  3. Класікі і сучаснікі: Зборнік літаратуразнаўчых артыкулаў. Мн.: Мастацкая літаратура, 1984.
  4. Ад даўнiны да сучаснасцi: Нарыс пра беларускую паэзію. Мн.: Мастацкая літаратура, 2001.
  5. Янка Купала: Жыццё i творчасць. Мн.: Беларуская навука, 2002.
  6. Уліс з Прускі: Раман. Мн.: Мастацкая літаратура, 2006.
  7. Расія: Раман. Мінск, 2007.
  8. Вяртанне: Раман. Мн.: Мастацкая літаратура, 2008.