Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

ІВАШКЕВІЧ Алег Анатольевіч

ІВАШКЕВІЧ Алег Анатольевіч

Алег Анатольевіч Івашкевіч (н. 19.08.1954, г. Белая Царква, Украіна), хімік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009; чл.-кар. з 2004), доктар хімічных навук(1998).

Даследаванні ў галіне фізічнай хіміі і прыкладной квантавай хіміі. Вывучыў кінетыку і механізм тэрмічнага раскладання тэтразолу і шэрагу яго вытворных, а таксама шырокага круга полівінілтэтразолаў з заменнікамі разнастайнай прыроды ў цыкле. Выявіў уплыў структурных фактараў (ізамерыя кольчата-ланцуговага і протатропнага тыпу, асаблівасці будовы палімернай матрыцы, наяўнасць сістэмы вадародных сувязей) у тэрмапераўтварэннях даследаваных злучэнняў, а таксама станы і прыроды заменніка ў цыкле і умоў правядзення працэсу на механізм тэрмолізу палімераў. Гэта дазволіла сфармуляваць прынцыпы рэгулявання саставу кандэнсаваных і газападобных прадуктаў іх раскладання і ацаніць перспектывы практычнага выкарыстання вытворных тэтразолу ў якасці кампанентаў гаручых і тэрмічна дэструктуемых сістэм разнастайнага прызначэння. Распрацаваў простыя і эфектыўныя метады і тэхналогіі сінтэзу шэрагу тэтразолутрымальных палімераў шляхам палімераналагічных пераўтварэнняў поліакрыланітрылу, на аснове якіх арганізавана іх прамысловая вытворчасць. На базе выкананых даследаванняў распрацавана новае пакаленне кампанентаў кампазіцый для энергетычных устройстваў, выкарыстоўваемых у спецыяльнай тэхніцы. Выявіў і даследаваў новы від гарэння, які атрымаў назву вадкаполымнага гарэння. З выкарыстаннем квантава-хімічных разлікаў ідэнтыфікаваў структуру і даследаваў некаторыя ўласцівасці малых кластараў серабра і медзі.

Аўтар больш за 370 навуковых прац, у тым ліку 39 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходствы, вучэбнага дапаможніка.

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 2012 г.

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2009).

Асноўныя працы:

  1. A New type of Self-Organization in Combustion // Nature. 1986. Vol.323 (in coauth.).
  2. DFT Study of Electronic Structure and Geometry of Anionic Silver Clusters // J. of Molecular Structure: Theochem. 2003. Vol.664-665 (with V.E.Matulis, V.S.Gurin).
  3. Металлопроизводные тетразолов // Успехи химии. 2006. Т.75, №6 (совм с П.Н.Гапоником, С.В.Войтеховичем).