Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

КУЛЬЧЫЦКІ Уладзімір Адамавіч

КУЛЬЧЫЦКІ Уладзімір Адамавіч

Уладзімір Адамовіч Кульчыцкі (н. 06.03.1948, ст. Даура, Борзінскага р-на, Чыцінскай вобл., Расія), нейрафізіёлаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па спецыяльнасці "нейрафізіялогія" (2017), член-карэспандэнт НАН Беларусі па спецыяльнасці "фізіялогія" (2000), доктар медыцынскіх навук (1989), прафесар (1998).

Даследаваў цэнтральныя механізмы фарміравання ноціцэппніўных рэфлексаў, працэсы структурнай і функцыянальнай рэарганізацыі нейронавых сетак мозгу. Даказаў, што функцыянальны стан клетак вентролатеральных аддзелаў даўгаватага мозгу з'яўляецца вызначальным фактарам для генерацыі дыхальнага рытму і фарміравання сімптаактівіруючых уплываў, якія рэгулююць тонус крывяносных сасудаў і сэрца. Сумесна з навукоўцамі Інстытута ім. В. Керкхофа (Германія) эксперыментальна пацвердзіў мадулюючы ўплыў простагландынаў на тэрмаадчувальнасць нейронаў пярэдняга гіпаталамуса, што дазволіла абгрунтаваць канцэпцыю аб удзеле простагландынаў у механізмах нейранальнай пластычнасці. У даўгаватым мозгу выявіў групы нервовых клетак, якія залучаюцца ў механізмы нармалізацыі крывянага ціску пры артэрыяльнай гіпертаніі і рэгуляцыі болевай адчувальнасці. Вывучыў цэнтральныя механізмы сіндрому раптоўнай смерці. Распрацаваў метады ацэнкі эфектыўнасці тэрапеўтычных прыёмаў ва ўмовах клінікі, у прыватнасці, прадухілення дэструктыўных працэсаў у ствале галаўнога мозгу пасля пашкоджання галінак трайніковых або блукаючых нерваў, аптымізацыі пазітыўных тэрапеўтычных эфектаў фізічных фактараў, прафілактыкі арытмій сэрца, мадэлявання міжнейронных камунікацый, вывучэння функцыянальных асаблівасцяў нервовай сістэмы ў дзяцей і падлеткаў, якія пражываюць на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях Беларускага Палесся.

Аўтар больш за 350 навуковых прац, у т.л. 9 манаграфій, 18 патэнтаў.

Прэмія Ленінскага камсамола 1979 г. за распрацоўку праблемы бульбарных механізмаў генерацыі дыхальнага рытму.

Асноўныя працы:

  1. Центральная регуляция органной гемодинамики. СПб.: Наука, 1992 (в соавт.).
  2. Функции вентральных отделов продолговатого мозга. Мн.: Навука і тэхніка, 1993.
  3. Нейрофизиология защитных рефлексов. Мн.: Полибиг, 1998.
  4. Синдром смерти. Мн.: Полибиг, 1999 (в соавт.).
  5. Синдром жизни. 2-е изд., испр. и доп. Мн.: Бизнесофсет, 2002 (в соавт.).
  6. Регуляция функций при активации мозга. Мн.: Белпринт, 2004 (в соавт.).
  7. Механизмы действия лечебных физических факторов. Мн.: Бизнесофсет, 2007 (в соавт.).