Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

МАЦЮХІН Уладзімір Аляксандравіч

МАЦЮХІН Уладзімір Аляксандравіч

Уладзімір Аляксандравіч Мацюхін (н. 11.06.1931, с. Петрапаўлаўка, Нікалаеўскай вобл., Украіна), фізіёлаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1995), акадэмік Акадэміі медыцынскіх навук (1965), прафесар (1977).

Навуковыя працы прысвечаны праблемам экалогіі, біёнікі, біярытмалогіі, радыяцыйнай медыцыны. Даследаваў фізіялогію здаровага чалавека пры пераездзе яго ва ўмовы мусоннага клімату Далёкага Усходу. Абгрунтаваў і сфармуляваў асноўныя палажэнні канцэпцыі дынамічнай рэгіянальнай (геаграфічнай) нормы фізіялагічных паказчыкаў. Распрацаваў фізіялогію і хронаэкалогію геаграфічных перамяшчэнняў, звязаных са зменай чалавекам прыродна-кліматычных і сацыяльна-вытворчых умоў. Ажыццявіў комплексныя даследаванні па эколага-фізіялагічных і эколага-радыяцыйных праблемах чалавека пасля Чарнобыльскай катастрофы. Распрацоўвае сістэмы жыццезабеспячэння пасля буйных радыяцыйных катастроф.

Аўтар звыш 240 навуковых прац, у т.л. 7 манаграфій.

Узнагароджаны Ордэнам Францыска Скарыны (2002), медалямі.

Асноўныя працы:

  1. Биоклиматология человека в условиях муссонов. Л.: Наука, 1971.
  2. Биоэнергетика и физиология плавания рыб. Новосибирск: Наука, 1973.
  3. Физиология перемещения и вахтовый труд. Новосибирск: Наука, 1986 (совм. с Кривощековым С.Г., Деминым Д.В. ).
  4. Энергетика мышечной деятельности ныряющих млекопитающих. Новосибирск: Наука, 1988 (совм. с Нешумовой Т.В., Черепановой В.А.).
  5. Экологическая физиология человека и восстановительная медицина. М.: Гэотар медицина, 1999 (совм. с Разумовым А.Н.).
  6. Экологическая физиология и радиационный фактор. М.: Медицина, 2003 (совм. с Разумовым А.Н.).

Веб-публикации:

  1. Матюхин Владимир Александрович. Международный объединенный биографический центр.