Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

ШЛАПУНОЎ Васілій Мікалаевіч

ШЛАПУНОЎ Васілій Мікалаевіч

Васілій Мікалаевіч Шлапуноў (н. 30.07.1932, в. Белая Дубрава, Касцюковіцкага р-на, Магілёўскай вобл.), вучоны ў галіне кормавытворчасці. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), акадэмік Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1996-2002), замежны член Украінскай акадэміі аграрных навук (1999), доктар сельскагаспадарчых навук (1988), прафесар (1989).

Навуковыя працы ў галіне кормавытворчасці. Распрацаваў навукова абгрунтаваныя тэхналогіі вырошчвання кукурузы ў Беларусі (аптымізацыя срокаў і гушчыні пасеву, сістэмы прымянення ўгнаенняў, апрацоўкі глебы, аховы ад пустазелля, тэрміны ўборкі), навуковыя прынцыпы фарміравання і тэхналогіі вырошчвання 2-3-укосных высокапрадуктыўных аграфітацэнозаў аднагадовых траў. Прапанаваны занальныя сістэмы і тэхналогіі вырошчвання прамежкавых пасеваў (азімых, падсяўных, пажніўных). Удасканаліў сістэмы вытворчасці расліннага бялку для жывёлагадоўлі. Вывучаў заканамернасці фарміравання ўраджаю і змены пажыўных уласцівасцей азімага і яравога рапсу, азімай сурэпіцы, гарчыцы белай, рэдзькі маслічнай у залежнасці ад агракліматычных рэсурсаў, сістэмы ўгнаенняў, гушчыні травастояў, апрацоўкі глебы і іншых фактараў.

Аўтар звыш 280 навуковых прац, у т.л. 7 манаграфій, аўтар 16 гібрыдаў кукурузы, раяніраваных у Беларусі, 2 сартоў суданскай травы і сорту рэдзькі маслічнай Ніка.

Узнагароджаны ордэнам "Знак Пашаны" (1976), медалём.

Асноўныя працы:

  1. Полевое кормопроизводство. 2-е изд. Мн.: Ураджай, 1991.
  2. Кукуруза. Мн.: Беларуская навука, 1999 (в соавт.).
  3. Производство грубых кормов. Кн. 1-2. Торжок: ООО "Вариант", 2002 ( в соавт.).
  4. Кормопроизводство. Мн.: ИВЦ Минфина, 2006 (в соавт.).