Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

ВІЦЯЗЬ Пётр Аляксандравіч

ВІЦЯЗЬ Пётр Аляксандравіч

Пётр Аляксандравіч Віцязь (н. 06.08.1936, в. Першамайская, Бярозаўскага р-на, Брэсцкай вобл.), вучоны ў галіне распрацоўкі новых матэрыялаў, тэхналогій і машынабудавання. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994; чл.-кар. з 1989), доктар тэхнічных навук (1983), прафесар (1986). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1991).

Навуковыя працы ў галіне распрацоўкі тэарэтычных і практычных асноў стварэння порыстых парашковых матэрыялаў на аснове металічных і керамічных парашкоў і неарганічных валокнаў: новых матэрыялаў з выкарыстаннем механічнага легіравання і плазмахімічнага сінтэзу; канструкцыйнай і функцыянальнай керамікі з падвышанай глейкасцю разбурэння; тэрмадынамічнага мадэлявання працэсаў плазменных патокаў часціц металаў і тэхналогій ўмацавання і аднаўлення дэталяў метадамі газатэрмічнага нанясення пакрыццяў. Пад яго кіраўніцтвам і пры яго асабістым удзеле распрацавана больш за 60 новых тэхналогій і матэрыялаў, па якіх асвоена доследная і прамысловая вытворчасць вырабаў для сельскагаспадарчага машынабудавання, аўтамабілебудавання, станкабудавання і спецыяльнай тэхнікі.

Аўтар каля 1000 навуковых прац, у тым ліку больш за 200 вынаходак, больш за 40 манаграфій.

Лаўрэат Дзяржпрэміі БССР за распрацоўку і ўкараненне ў народную гаспадарку новых порыстых матэрыялаў і вырабаў на аснове металічных парашкоў (1980), прэміі Саўміна СССР за распрацоўку і ўкараненне новых парашковых матэрыялаў і вырабаў (1987), прэміі НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН ім. акадэміка В.А. Капцюга (2002) і прэміі акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы (2007).

Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў (1986), Айчыны II ступені (2009), Айчыны ІІІ ступені (2001), медалём Францыска Скарыны (1996), іншымі медалямі.

Асноўныя працы:

  1. Пористые порошковые материалы и изделия из них. Мн.: Вышэйшая школа, 1987 (совм. с В.М.Капцевичем, В.К.Шелегом).
  2. Механически легированные сплавы на основе алюминия и меди. Мн.: Беларуская навука, 1998 (совм. с Ф.Г.Ловшенко, Г.Ф.Ловшенко).
  3. Структура и свойства конструкционной керамики на основе сиалонов. Мн.: Технопринт, 2002 (в соавт. Е.С.Голубцовой, Б.А.Камдиным, Х.-Й.Ритцхаунт-Кляйсел).
  4. Синтез и применение сверхтвердых материалов. Мн.: Белорусская наука, 2005 (совместно с В.Д.Грицук, В.Т.Сенють).
  5. Основы нанесения износостойких, коррозионно-стойких и теплозащитных покрытий. Мн., 2006 (совм. с А.Ф.Ильющенко, А.И.Шевцовым).
  6. Материаловедение. Мн.: ИВЦ Минфина, 2008 (в соавт.).