Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

АЛЕЙНІКАВА Вольга Вітальеўна

Вольга Вітальеўна Алейнікава (н. 10.11.1951, г.Санкт-Пецярбург, Расія) – педыятр-гематолаг, анколаг. Член-карэспандэнт (2009), доктар медыцынскіх навук (2000), прафесар (2003). Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (1999). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (2014).

Навуковыя даследаванні ў галіне дзіцячай гематалогіі і анкалогіі. Распрацавала і ўкараніла ў практыку ў Рэспубліцы Беларусь новыя высокаэфектыўныя тэхналогіі дыягностыкі і метады лячэння анкагематалагічных захворванняў у дзяцей, якія дазволілі павысіць эфектыўнасць лячэння і павялічыць з 20 да 75% выжывальнасць пацыентаў з вострым лімфа-бластным лейкозам. Сумесна з НДІ дзіцячай гематалогіі Міністэрства аховы здароўя Расійскай Федэрацыі і Усерасійскім анкалагічным навуковым цэнтрам Акадэміі медыцынскіх навук Расійскай Федэрацыі распрацавала новыя пратаколы лячэння злаякасных новаўтварэнняў у дзяцей. Ўнесла ўклад у арганізацыю і развіццё службы дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і транспланталогіі.

Аўтар больш за 500 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій, 7 патэнтаў.

Міжнародная прэмія Ота Хана (1992) за ўклад у лячэнне дзяцей, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Узнагароджана залатым ордэнам Аўстрыйскай рэспублікі «За заслугі перад Аўстрыяй» (2004) за развіццё анкалагічнай дапамогі дзецям, медалём «За працоўныя заслугі» (2009). Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1997), Ганаровая грамата Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2017).

Асноўныя працы:

  1. Эпидемиология злокачествен ных новообразований у детей. Минск, 2004 (в соавт.).
  2. Технологии визуа лизации в медицине : в 3 кн. Кн. 1. Минск, 2006; Кн. 2. Минск, 2007 (в соавт.).
  3. Злокачественные новообразования у детей Республики Беларусь: заболеваемость, выживаемость, смертность, паллиативная помощь. Минск, 2008 (в соавт.).