Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

БАГІНСКІ Уладзімір Феліксавіч

Уладзімір Феліксавіч Багінскі (н. 02.02.1938, г. Масква), вучоны ў галіне лесазнаўства. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2004), доктар сельскагаспадарчых навук (1986), прафесар (2005).

Навуковыя працы прысвечаны выяўленню заканамернасцей узаемаадносін драўняных раслін і навакольнага асяроддзя, унутранай будове, структуры і дынаміцы чыстых і змешаных лясных фітацэнозаў. Змадэляваў аптымальныя параметры чыстых і змешаных лясных фітацэнозаў, заканамернасці іх зрэджвання, уплыў на рост і прадуктыўнасць лясных насаджэнняў кліматычных, глебавых і антрапагенных фактараў. Распрацаваў тыпізацыю структуры антрапагенных дрэвастояў, вызначыў шляхі павышэння іх прадуктыўнасці і ўсталяваў аптымальныя параметры арганізацыі гаспадаркі ў іх. Прапанаваў метады лесаўпарадкавання і вядзення гаспадаркі ў лясах, забруджаных радыёнуклідамі. Распрацаваў новую класіфікацыю лясоў, якая дазваляе аптымізаваць сыравінныя рэсурсы і экалагічныя карыснасці лесу. Укараніў у лесагаспадарчую вытворчасць Беларусі сістэму нарматываў для таксацыі лесу, лесаўпарадкавальнага праектавання і прагнозных разлікаў: аптымальныя ўзросты высечкі лесу, сістэму ацэнкі комплексу лясных рэсурсаў і карыснасцяў лесу, товарызацыі пры лесаўпарадкаванні.

Аўтар больш за 380 навуковых прац, у тым ліку 17 манаграфій, кніг і вучэбных дапаможнікаў.

Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 1997 г.

Асноўныя працы:

  1. Повышение продуктивности лесов. Мн.: Ураджай, 1984.
  2. Лесопользование в Беларуси: история современного состояния, прошлое и перспективы. Мн.: Белорусская наука,1996 (совм. с Есимчиком Л.Д.).
  3. Основы организации и ведения лесного хозяйства в условиях радиоактивного загрязнения // Лес. Человек. Чернобыль. Основы радиоэкологического лесоводства. Гомель: ИЛ НАН Беларуси, 2005. С.343-383.
  4. Комплексная продуктивность земель лесного фонда. Гомель: ГГУ им. Ф.Скорины, 2007 (в соавт.).