Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

БЕЛЫ Уладзімір Мікалаевіч

Уладзімір Мікалаевіч Белы (н. 25.10.1947, в. Рафалаў, Брагінскага р-на, Гомельскай вобл.) - вучоны ў галіне оптыкі і лазернай фізікі. Член-карэспандэнт (2014), доктар фізіка-матэматычных навук (1992), прафесар (1994). Ганаровы доктар Гомельскага дзяржаўнага універсітэта ім. Ф. Скарыны (2009).

Распрацаваў тэорыю лазерных пучкоў са складанай прасторавай структурай (гауссовых, бесселевых, конічаскіх, лагерр- і бессель-гауссовых, віхравых і сінгулярных, квазібездыфракцыённых спекл-палёў і інш.) пры іх распаўсюджванні і пераўтварэнні ў анізатропных, неаднародных і рассейвалых асяроддзях. Прадказаў і даследаваў шэраг новых аптычных эфектаў (лазерны магнітарэфракцыйны, эфект бездыфракцыённага распаўсюджвання светлавых пучкоў ў наваколлі асаблівых напрамкаў двухвосевых крышталяў, спін-арбітальнай сувязі, эфект самападстройкі пад фазавы сінхранізм, палярызацыйна-незалежнай мадуляцыі). Тэарэтычна абгрунтаваў і прапанаваў новыя прынцыпы кіравання параметрамі лазернага выпраменьвання на аснове электра-акустааптычных узаемадзеянняў. Распрацаваў і стварыў высокаэфектыўныя нелінейна-аптычныя пераўтваральнікі частаты, акустааптычныя дэфлектары і модуляторы лазернага выпраменьвання. Усталяваў новы тып аптычных прасторавых салітонаў у фотарэфрактыўных крышталях. Упершыню даследаваў асаблівасці спін-арбітальнага пераўтварэння бесселевых светлавых пучкоў у крышталях. Прадказаў і даследаваў новы тып квазібездыфракцыённых паверхневых плазмон-палярытонаў, а таксама светлавых палёў адмысловага тыпу – квазібездыфракцыённага мультыплазмона. Распрацаваў арыгінальныя інтэрфераметрычныя, спэкламетрычныя і тамаграфічныя метады і прылады лазернай дыягностыкі і неразбуральнага кантролю. На аснове гіпербалічных метаматэрыялаў прапанаваны і рэалізаваны новыя канфігурацыі плоскіх лінзаў (так званыя суперлінзы) блізкага і далёкага поля.

Аўтар больш за 480 навуковых прац, у тым ліку 50 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.

Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі (1978) за цыкл работ «Даследаванне працэсаў пераўтварэння лазернага выпраменьвання і распрацоўка на яго аснове крыніц магутнага кагерэнтнага святла з плаўнай перабудовай частаты ў бачным, ўльтрафіялетавым і інфрачырвоным дыяпазонах». Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2000) за цыкл работ "Даследаванне нелінейна-аптычных з'яў і стварэнне на гэтай аснове новых высокаэфектыўных крыніц лазернага выпраменьвання".

Узнагароджаны медалямі «За воінскую доблесць» (1970), Францыска Скарыны (2006).

Асноўныя працы:

  1. Bessel-like beams with z-dependent cone angles // Opt. Express. 2010. Vol. 18, N 5 (в соавт.).
  2. Spin-toorbital angular momentum conversion for Bessel beams propagating along the optical axes of homogeneous uniaxial and biaxial crystals // J. Opt. 2013. Vol. 15, N 4 (в соавт.).
  3. Acoustooptic refractioninfluenced generation of tunable incomplete Airy beams // J. Opt. 2014. Vol. 16, N 8 (в соавт.).