Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

ДАЙНЕКА Аляксей Яўгенавіч

Дайнека Аляксей Яўгенавіч (н. 18.06.1968, г. Горкі, Магілёўскай вобласці) – эканаміст. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014), доктар эканамічных навук (1998), прафесар (2005).

Сфармаваў навуковыя асновы знешнегандлёвых адносін Беларусі, уключаючы стратэгію і мадэлі іх развіцця, а таксама адэкватныя механізмы. Распрацаваў заканамернасці і метадалогію прагназавання, а таксама эфектыўныя інструменты рэгулявання знешнегандлёвай дзейнасці, сфармуляваў галоўныя прынцыпы і абгрунтаваў прыярытэты знешнеэканамічнай палітыкі Беларусі.

Аўтар каля 200 навуковых прац, у т.л. 28 (24 у суаўт.) манаграфій, кніг і вучэбна-метадычных дапаможнікаў.

Лаўрэат стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для маладых навукоўцаў (2000).

Асноўныя працы:

  1. Моделирование внешнеэкономических отношений Республики Беларусь. Мн., 1997.
  2. Мировая экономика и внешнеэкономическая деятельность Беларуси. Мн., 2004. (в соавт.).
  3. Геоэкономические приоритеты Республики Беларусь. Мн., 2011.