Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

ДАНІЛАЎ Аляксандр Мікалаевіч

Аляксандр Мікалаевіч Данілаў (н. 14.05.1955, г. Віцебск), сацыёлаг, палітолаг. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996), доктар сацыялагічных навук (1994), прафесар (1997).

Асноўныя даследаванні ў галіне тэорыі, метадалогіі і гісторыі сацыялогіі. Аўтар тэарэтыка-метадалагічнай канцэпцыі, якая раскрывае механізм сістэмных трансфармацыйных змен у постсавецкіх краінах, распрацаваў тэарэтычныя перадумовы новага кірунку ў сацыялагічнай навуцы: сацыялогіі трансфармацыйных працэсаў у пераходных грамадствах. Даследаваў ўзаемаадносіны ўлады і грамадства, функцыі палітычнай эліты, сучасныя праблемы палітыкі глабалізацыі і перспектывы развіцця нацыянальнай дзяржавы. Канстытуяваў катэгарыяльную сістэму сацыялогіі ўлады ў дачыненні да сучаснага этапу цывілізацыйнага развіцця. Прапанаваў сацыякультурную мадэль канцэпцыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, прааналізаваў становішча моладзі ва ўмовах пераходу да рынкавых адносін, дынаміку каштоўнасных арыентацый. Аўтар падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па сацыялогіі, іншых гуманітарных і сацыяльных навуках, метадалогіі і методыцы сацыялагічных даследаванняў, тэорыі і гісторыі сацыялогіі.

Аўтар больш за 200 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій.

Лаўрэат прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за лепшую навуковую працу (1999), стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за дасягненне высокіх вынікаў у сферы прафесійнай дзейнасці (2001).

Асноўныя працы:

  1. Переходный процесс и молодежь. Мн., 1993.
  2. Переходное общество: проблемы системной трансформации. 2 изд. Мн.: ООО "Харвест", 1998.
  3. Власть и общество: поиск новой гармонии. Мн.: Унiверсiтэцкае, 1998.
  4. Молодежь кризисных лет: иллюзии и новые надежды. Мн.: ООО "Харвест", 1999.
  5. Социология власти: теория и практика глобализма. Мн.: Университетское, 2001.
  6. Социология в Белорусском государственном университете: история, факты, документы. Мн.: БГУ, 2006 (совм. с А.Н. Елсуковым, Д.Г. Ротманом).