Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

ГАЛУШКА Васілій Міхайлавіч

Васілій Міхайлавіч Галушка (н. 15.05.1936, в. Дамонтавічы, Капыльскага р-на, Мінскай вобл.), вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1994-2002), доктар сельскагаспадарчых навук (1992), прафесар (1993).

Навуковыя працы ў галіне кармлення сельскагаспадарчых жывёл і тэхналогіі кармоў, прамысловай вытворчасці камбікармоў і комплексных кармавых дабавак. Распрацаваў нормы кармлення высокапрадуктыўных жывёл у племянных і таварных гаспадарках. Удасканаліў сістэму энерга-пратэінавага кармлення рэмонтнага і адкормліваемага маладняку свіней. Унёс уклад у ўдасканаленне структуры кормавытворчасці, павышэнне якасці кармоў з траў за кошт іх шматукоснага выкарыстання, самазабеспячэнне жывёлагадоўлі рэспублікі кармавым пратэінам. Распрацаваў высокаэфектыўныя рэцэпты камбікармоў, бялкова-вітамінна-мінеральных дабавак і прэміксаў з максімальным выкарыстаннем мясцовых кармавых, прыродных і другасных рэсурсаў, амінакіслот, вітамінаў новага пакалення, прабіётыкаў і прэбіётыкаў, ферментаў.

Аўтар больш за 360 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій, 2 вучэбных дапаможнікаў, 17 вынаходстваў і патэнтаў.

Узнагароджаны медалямі.

Асноўныя працы:

  1. Витамины в питании сельскохозяйственных животных и птицы. Мн., 1971 (в соавт.).
  2. Приготовление кормов для свиней. Мн.: Ураджай, 1990 (совм. с В.Б. Иоффе, В.Н. Гутманом).
  3. Совершенствование системы энерго-протеинового питания молодняка свиней (в соавт.) // Зоотехническая наука Беларуси. 2007. Т.42.