Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

ГАНЧАРЭНКА Рыгор Рыгоравіч

Рыгор Рыгоравіч Ганчарэнка (н. 30.11.1950, г. Талас, Кіргізія), вучоны ў галіне папуляцыйнай і эвалюцыйнай генетыкі, генетыкі лясных культур. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996), доктар біялагічных навук (1991), прафесар (1993).

Асноўныя працы ў галіне генетыкі лясных драўняных культур, генетыкі прыродных папуляцый жывёл і раслін, эвалюцыйнай і радыяцыйнай генетыкі, карціравання геному. Пад яго кіраўніцтвам выкананы комплексныя даследаванні, накіраваныя на захаванне, рацыянальнае выкарыстанне і ўзнаўленне генетычных рэсурсаў найважнейшых лесаўтваральных відаў Беларусі і сумежных дзяржаў. Вырашыў шэраг фундаментальных праблем, якія тычацца сістэматыкі і эвалюцыі хвойных раслін і шэрагу вышэйшых насякомых, якія ўваходзяць у палеарктычныя лясныя цэнозы. Пабудаваў генетычныя карты для соснаў і елак Усходняй Еўропы. На аснове распрацаванай тэст-сістэмы правёў ацэнку ступені пашкоджання спадчыннага матэрыялу ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Аўтар больш за 260 навуковых прац, у тым ліку 20 манаграфій і навучальных дапаможнікаў, 2 вынаходстваў.

Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1995).

Асноўныя працы:

  1. Популяционная и эволюционная генетика сосен Восточной Европы и Сибири. Мн., 1997 (совм. с А.Е.Силиным).
  2. Геносистематика и эволюционная филогения лесообразующих хвойных Палеарктики. Мн., 1999.
  3. Основы генетической инженерии. Мн.: Вышэйшая школа, 2005.
  4. Основы биотехнологии. Гомель: ГГУ, 2008 (в соавт.).