Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

КАЛАМІЕЦ Эмілія Іванаўна

Эмілія Іванаўна Каламіец (н. 10.02.1949, в. Заполічы, Свіслацкага раёна, Гродзенскай вобл.), вучоны ў галіне мікрабіялогіі, біятэхналогіі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), доктар біялагічных навук (1999).

Навуковыя даследаванні ў галіне распрацоўкі асноў біятэхналогій атрымання новых высокаэфектыўных мікрабіялагічных сродкаў аховы раслін ад хвароб і шкоднікаў, біягенезу біялагічна актыўных злучэнняў з антымікробным і энтомапатагенным дзеяннем, мікробнай канверсіі расліннай сыравіны ў кармавой пратэін. Пад яе кіраўніцтвам створана калекцыя грыбных і бактэрыяльных культур, перспектыўных для біялагічнага кантролю хвароб і шкоднікаў раслін, усебакова вывучаны іх фізіёлага-біяхімічныя ўласцівасці, вывучаны механізмы біятычных узаемаадносін з фітапатагенамі, высветлены ключавыя фактары, якія кантралююць працэсы стварэння біялагічна актыўных злучэнняў з антымікробным і энтамацыдным дзеяннем, распрацаваны тэхналогіі атрымання шэрагу экалагічна бяспечных біяпестыцыдаў. Прымае непасрэдны ўдзел у фарміраванні стратэгіі развіцця мікрабіялагічнай прамысловасці ў Рэспубліцы і ўкараненні распрацаваных тэхналогій у вытворчасць.

Аўтар больш за 240 навуковых публікацый, у тым ліку манаграфіі, 6 патэнтаў, 3 аўтарскіх пасведчанняў.

Асноўныя працы:

  1. Биотехнология малотоннажного производства микробного протеина. Мн.: Навука i тэхнiка, 1991 (в соавт.).
  2. Микробные пестициды: от лабораторных исследований к практике // Наука и инновации, 2003, № 5-6.
  3. Разработка теоретических и практических основ создания микробных пестицидов // Итоги научной деятельности Института микробиологии НАН Беларуси. Мн., 2005 (совм. с Т.В.Романовской).
  4. New approaches in developement of biological control products // Biotechnology: State of the Art and Prospects for Development. N.Y.: Nova Science Publishers, 2008 (в соавт.).