Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

КОРШУНАЎ Фёдар Паўлавіч

Фёдар Паўлавіч Коршунаў (н. 15.05.1934, в. Траўна, Краснапольскага р-на, Магілёўскай вобл.), вучоны ў галіне радыяцыйнай фізікі цвёрдага цела, фізікі паўправаднікоў і мікраэлектронікі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1984), доктар тэхнічных навук (1975), прафесар (1981).

Работы па радыяцыйнай фізіцы цвёрдага цела, фізіцы паўправаднікоў, мікраэлектроніцы і радыяцыйнай тэхналогіі паўправадніковых прыбораў. Устанавіў прычыны дэградацыі характарыстык паўправадніковых р-n-структур пры апрамяненні іх іанізуючымі выпраменьваннямі. Выявіў радыяцыйныя эфекты пашырэння і зрушэння р-n-пераходу, тэрмастабілізаціі напружання лавіннага прабоя р-n-пераходу, эфект малых доз апраменьвання ў высокоомным крэмніі, эпітаксіяльных плёнках і МДП-структурах, якія прыводзяць да ўпарадкавання нераўнаважнасці структуры. Эксперыментальна зарэгістравана і даследавана рэнтгенаўскае выпраменьванне ў крышталях крэмнія пры каналіраванні электронаў з энергіяй 4-5 МэВ.

Аўтар больш за 460 навуковых прац, у т.л. 3 манаграфій, 69 вынаходак.

Дзяржаўная прэмія БССР 1980 г. за комплекс даследаванняў і распрацоўку прагрэсіўнай тэхналогіі вырабу паўправадніковых прыбораў і яе ўкараненне ў вытворчасць.

Узнагароджаны ордэнам "Знак Пашаны" (1986), 3 медалямі.

Асноўныя працы:

  1. Радиационные эффекты в полупроводниковых приборах. Мн.: Наука и техника, 1978 (в соавт.).
  2. Проникающие излучения в технологии полупроводниковых приборов и интегральных микросхем // Вестник АН СССР. 1982. №11.
  3. Воздействие радиации на интегральные микросхемы. Мн.: Наука и техника, 1986 (в соавт.).