Аляксандр Аляксандравіч Каваленя (н. 14.03.1946, г.п. Капыль, Мінской вобл.) — гісторык. Член-карэспандэнт (2014), доктар гістарычных навук (2000), прафесар (2004). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2014). Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2002).
Асноўнымі напрамкамі навуковай дзейнасці з’яўляюцца даследаванні гісторыі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, партызанскага руху і падпольнай барацьбы на акупаванай тэрыторыі Беларусі (1941 — 1944 гг.), маладзёжнага руху ХХ ст.
Аўтар больш чым 400 навуковых і навукова-метадычных прац, у тым ліку 21 манаграфіі, 58 падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў, навукова-метадычных прац і праграм.
Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2006), залатым медалём НАН Беларусі "За вялікі ўклад у развіццё навукі" (2016), іншымі медалямі.