Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

КАВАЛЁЎ Міхаіл Якаўлевіч

Міхаіл Якаўлевіч Кавалёў (н. 28.11.1959, пас. Гадылёва, Быхаўскага р-на, Магілёўскай вобл.) - вучоны ў галіне інфарматыкі. Член-карэспандэнт (2017), прафесар (2004), доктар фізіка-матэматычных навук(1999).

Навуковыя працы ў галіне інфармацыйных метадаў і тэхналогій рашэння задач лагістыкі, аптымальнага планавання, праектавання і кіравання. Распрацаваў агульныя схемы пабудовы эфектыўных набліжаных алгарытмаў для задач аптымізацыі, тэорыю пабудовы раскладаў выканання работ партыямі, метады вырашэння задач прамысловай і транспартнай лагістыкі, агульныя падыходы да ўстанаўлення вылічальнай складанасці задач, алгарытмы вызначэння лінейнай структуры малекул ДНК, дыспетчарызацыі шматпрацэсарных вылічальных сістэм, дынамічнае кіраванне цэнамі.

Аўтар больш за 250 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій, 1 навучальнага дапаможніка.

Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі (1990) за працу «Камбінаторныя алгарытмы вырашэння задач аптымальнага планавання і праектавання». Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1998) за цыкл работ «Мадэлі і метады тэорыі раскладаў». Прэмія НАН Беларусі за манаграфію «Тэорыя раскладаў. Групавыя тэхналогіі» (2001), у намінацыі «Самы цытуемы аўтар» (2010).

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2015).

Асноўныя працы:

  1. Теория расписаний. Групповые технологии. Минск, 1998 (в соавт.).
  2. Scheduling with batching: A review // Eur. J. Operation. Res. 2000. Vol. 120, N 2 (в соавт.).
  3. Preemptable Malleable Task Scheduling Problem // IEEE Transactions on Computers. 2006. Vol. 55, N 4 (в соавт.).