Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

ЛАЎШУК Сцяпан Сцяпанавіч

Сцяпан Сцяпанавіч Лаўшук (н. 28.07.1944, г. Васілевічы, Гомельскай вобл.), літаратуразнаўца. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2004), доктар філалагічных навук (1998), прафесар (1998).

Навуковыя працы ў галіне беларускага літаратуразнаўства. Ім выкананы даследаванні актуальных праблем гісторыі і тэорыі беларускай літаратуры, сучаснага літаратурнага працэсу. Унёс уклад у распрацоўку праблем беларускай драматургіі, яе тэксталогіі. Падрыхтаваў і выдаў найбольш поўныя і вывераныя навуковыя выданні твораў выдатнага беларускага драматурга А. Макаёнка ў 5-ці тамах (Мн., 1987-1990) і класіка беларускай літаратуры К. Крапівы ў 6-ці тамах (Мн., 1997-2004), аднатомнік У. Галубка "Творы" (Мн., 1983) і інш. Адзін з аўтараў выданняў: "История белорусской советской литературы" (Мн., 1977), "Беларуская літаратура і праблемы сучаснасці" (Мн., 1978), "Гісторыя беларускай літаратуры" (Мн., 1999), "Гісторыя беларускай літаратуры" у 2-х тамах (Мн., 1999), "Нарысы па гісторыі беларуска-рускіх літаратурных сувязей" у 4-х кнігах (Мн., 1993 - 1995). Адзін з навуковых рэдактараў і вядучых аўтараў фундаментальнай "Гісторыі беларускай літаратуры XX стагоддзя" у 4-х тамах (5 кнігах) (Мн., 1999-2003), "Гісторыі беларускай літаратуры ХІ-ХІХ стагоддзяў" у 2-х тамах (Т.2. Мн., 2007).

Аўтар больш за 200 навуковых прац, літаратурна-крытычных артыкулаў, у т.л. 9 манаграфій і 3 брашур.

Узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны (2004), знакам "Выдатнік друку Беларусі"

Асноўныя працы:

  1. Сучасная беларуская драматургія. Мн., 1977.
  2. Станаўленне беларускай савецкай драматургіі. Мн., 1984.
  3. Кандрат Крапіва і беларуская драматургія. Мн., 1986; 2 изд. 2002.
  4. На драматургічных скрыжаваннях. Мн., 1989.
  5. Кандрат Крапіва і беларуская драматургія. 2-е выд. Мінск: Беларус. навука, 2002.