Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

ЛЕМЕШ Валерый Мітрафанавіч

Валерый Мітрафанавіч Лемеш (н. 11.12.1938, г. Рэчыца, Гомельскай вобласці), вучоны ў галіне ветэрынарыі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь( 1994-2002), доктар ветэрынарных навук (1987), прафесар (1995).

Навуковыя даследаванні прысвечаны вывучэнню анкапаталогіі жывёл. Распрацаваў метады эпізааталагічнага аналізу, якія дазволілі вызначыць сітуацыю і шляхі распаўсюджвання лейкозу буйной рагатай жывёлы, навукова-абгрунтаваную сістэму аздараўленчых мерапрыемстваў. Аўтар ідэі выкарыстання іммунагенетычных метадаў у прафілактыцы лейкозу ў селекцыі жывёлы. Вызначыў генетычныя маркеры на ўстойлівасць і схільнасць жывёл да лейкозу. Пад яго кіраўніцтвам вядзецца распрацоўка рэкамендацый па павышэнню дабраякаснасці прадуктаў жывёлагадоўлі пры выкарыстанні біялагічна актыўных рэчываў і паталагічных станаў жывёл. Праводзіў даследаванні па выпрацоўцы крытэрыяў ветэрынарна-санітарнай ацэнкі мяса і малака жывёл, якія змяшчаюцца ў зоне радыеактыўнага забруджвання, а таксама бяспекі прадуктаў пры выкарыстанні ў рацыёне жывёл нетрадыцыйных кармоў, біялагічна актыўных рэчываў і новых лекавых прэпаратаў, пры заразных хваробах, парушэннях абмену рэчываў і іншых паталогіях жывёл.

Аўтар больш за 250 навуковых прац, у т. л. 4 манаграфій, 2 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы.

Узнагароджаны ордэнам Пашаны (2012), медалём.

Асноўныя працы:

  1. Лейкоз крупного рогатого скота. 2 изд. Мн.: Ураджай, 1987 (в соавт.).
  2. Ветеринарно-санитарная экспертиза с основами технологии мяса и рыбных продуктов. Витебск: ВГАВМ, 2004 (совм. с Пахомовым П.И., Алексиным М.М.).
  3. Экологические проблемы ветеринарной патологии. Витебск: ВГАВМ, 2009 (в соавт.).
  4. Гельминтозы овец и их влияние на паразито-хозяинные отношения и качество продуктов убоя. Витебск: ВГАВМ, 2010 (в соавт.).