Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

ЛАБАНОК Леанід Міхайлавіч

Леанід Міхайлавіч Лабанок (н. 11.09.1943, в. Слабодка, Любанскага р-на, Мінскай вобл.), вучоны ў галіне фізіялогіі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996), доктар медыцынскіх навук (1990), прафесар (1993).

Асноўныя працы прысвечаны геранталогіі, радыебіялогіі, фізіялогіі. Створаны ўяўленні аб дынаміцы ў антагенезе скарачальнай функцыі сэрца, яе нейрагумаральнай рэгуляцыі, развіцці адаптацыйных механізмаў да фактараў, спадарожным старэнню. Выяўлены асаблівасці эфектаў іанізуючых выпраменьванняў у залежнасці ад дозы і яе магутнасці ў сэрцы, сасудах, кардыяміяцытах, гладкамышачных клетках сасудаў, форменных элементах крыві, плазматычных мембранах. Устаноўлены заканамернасці змяненняў цэнтральных і перыферычных механізмаў рэгуляцыі сардэчна-сасудзістай сістэмы на розных этапах пацярпелага перыяду. Вынікі даследаванняў радыамадыфікуючых уласцівасцяў злучэнняў прыроднага паходжання паслужылі асновай для стварэння харчовых дабавак і прадуктаў спецыяльнага прызначэння. Паказаў ролю аксіду азоту ў рэгуляцыі функцыянальнага стану сэрца і сасудаў пры дзеянні на арганізм стрэсу, масіўных доз катэхаламінаў, гіпаксіі, іанізуючых выпраменьванняў, вызначыў агульныя прынцыпы мадыфікацыі рэгулятарных сістэм пры ўзнікненні перадпаталоагічных і паталагічных станаў.

Аўтар больш за 270 навуковых прац, у т.л. 3 манаграфій, 4 вынаходстваў.

Узнагароджаны медалём.

Асноўныя працы:

  1. Нейрогуморальная регуляция и двигательная активность при старении. Мн.: Наука и техника, 1984 (в соавт.).
  2. Гормоны и старение: Регуляция сократительной функции сердца. Мн.: Навука i тэхнiка, 1994.
  3. Функциональная роль эндотелия сосудов: патофизиологические и клинические аспекты // Медицинские новости. 1999. №4.
  4. Радиация и Чернобыль. Кардиомиоциты и регуляция их функции. Мн.: Белорусская наука, 2008 (в соавт.).