Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

МАРЗАЛЮК Ігар Аляксандравіч

Ігар Аляксандравіч Марзалюк (н. 11.09.1968 г., г.п. Краснаполле, Магілёўскай вобласці) – археолаг і гісторык. Член-карэспандэнт (2017), доктар гістарычных навук (2003), прафесар (2010). Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2014).

Навуковыя працы па археалогіі і гісторыі Беларусі. Выканаў навуковыя даследаванні на помніках археалогіі Магілёўскага Падняпроўя і Посожжа эпохі рымскіх уплываў, Сярэднявечча і ранняга Новага часу – на курганных магільніках X–XIII ст., гістарычных цэнтраў гарадоў, замкаў і гарадзішчаў, якія дазволілі ўдакладніць этапы урбанізацыі Верхняга Падняпроўя, больш поўна ахарактарызаваць генезіс узнікнення Магілёва, вылучыць пратагарадскі і раннегарадскі перыяды ў гісторыі гэтага горада, а таксама гарадоў Быхава, Шклова і Радамлі. Распрацаваў навуковую канцэпцыю музеефікацыі старажытнага дзядзінца Мсціслава "Замкавая гара" і рэканструкцыі старажытнарускага археалагічнага комплексу ў в.Радамля Чаускага раёна.

Аўтар больш за 150 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій, 1 навучальнага дапаможніка, 1 зборніка дакументаў, 1 хрэстаматыі.

Узнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі" (2014), іншымі медалямі. Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2015).

Асноўныя працы:

  1. Магілёў у XII–XVIII стагоддзях: людзі і рэчы. Мінск, 1998.
  2. Людзі даўняй Беларусі: этнаканфесійныя і сацыякультурныя стэрэатыпы (Х–XVII стст.). Магілёў, 2003.
  3. Этнічны і канфесійны свет беларускага гора да XVI–XVIII стст. Магілёў, 2007.
  4. Міфы «Адраджэнскай» гістарыяграфіі Беларусі. Магілёў, 2009.
  5. Žalgirio mūšis – tautų mūšis. Iš ukrainiečių kalbos vertė Vasilis Kapkanas (išskyrus A. Bumblausko tekstą). Vilnius, 2011 (в соавт.).
  6. Українське Козацтво і Велике князівство Литовське. Київ, 2014 (в соавт.).
  7. Belarus: From Ethnic Community to a Full-fledged Nation: Origin and Genesis of the Belarusian National Identity // Belarus: Independence as National Idea. N. Y., 2015.
  8. Археалагічнае вывучэнне курганнага могільніка Усход. Магілёў, 2017.