Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

МАЙСЯЁНАК Андрэй Георгіевіч

Андрэй Георгіевіч Майсяёнак (н. 01.06.1943, г. Глыбокае, Віцебскай вобл.), біяхімік, вітамінолаг. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000), доктар біялагічных навук (1997), прафесар (1997).

Навуковыя працы ў галіне біяхіміі чалавека і жывёл, нутрыцыялогіі. Даследаваў абмен вітамінаў, галоўным чынам прыродных злучэнняў пантатэнавай кіслаты, механізмы узаемасувязяў паміж вітамінамі і рэгуляцыі біясінтэзу каферменту ацэтылявання. Сфармуляваў канцэпцыю, у аснове якой ляжаць ўяўленні пра змены ўнутрыклеткавых фракцый каферменту ацэтылявання як найважнейшага фактару ў метабалічнай рэгуляцыі. Высветліў прыроду "сэквеставання" вольнага каферменту ацэтылявання і механізм рэгуляцыі ключавога фермента яго біясінтэзу. Выявіў здольнасць вытворных пантатэнавай кіслаты папярэджваць актывацыю перакіснага акіслення ліпідаў біялагічных мембран і стабілізаваць унутрыклетачны фонд глутаціона ва ўмовах акісляльнага стрэсу, а таксама нейрапратэктарные ўласцівасці папярэднікаў біясінтэзу каферменту ацэтылявання. Вынікі гэтых работ дапоўнілі ўяўленні аб біялагічных функцыях вітаміна В5, што пакладзена ў аснову паказанняў да лячэбна-прафілактычнага прымянення пантацэнат-змяшчаючых злучэнняў. Абгрунтаваў біямаркеры выяўлення рызыкі развіцця недастатковасці мікранутрыентаў, комплексныя тэхналогіі папярэджання недастатковасці селену ў харчаванні. Укараніў спосабы лячэння алкагольнай паталогіі, інвалюцыйных псіхозаў і аперацыйнага стрэсу. Пры яго ўдзеле распрацаваны новыя лекавыя субстанцыі і прэпараты ("кальцыя пантатенат","пантэвітол"," пантогам") на аснове вытворных вітаміна В5, а таксама спосабы іх медыцынскага прымянення.

Аўтар больш за 450 навуковых прац, 7 манаграфій, 20 патэнтаў і сведчанняў на вынаходствы.

Узнагароджаны медалём.

Асноўныя працы:

  1. Пантотеновая кислота: биохимия и применение витамина. Мн.: Наука и техника, 1980.
  2. Производные пантотеновой кислоты. Разработка новых витаминных и фармакотерапевтических средств. Мн.: Наука и техника, 1989 (в соавт.).
  3. Витамины. Мн.: Асар, 2002 (совм. с Морозкиной Т.С.).