Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

ПЛЕСКАЧЭЎСКІ Юрый Міхайлавіч

Юрый Міхайлавіч Плескачэўскі (н. 22.10.1943, с. Садовае, Цэлінаградскага р-на, Казахстан), вучоны ў галіне механікі матэрыялаў і канструкцый. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1991), доктар тэхнічных навук (1984), прафесар (1997). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2013).

Навуковыя даследаванні і распрацоўкі ў галіне механікі і тэхналогіі металапалімерных сістэм, упершыню выканаў іх класіфікацыю, даў вызначэння, якія ўвайшлі ў энцыклапедыі, падручнікі і даведнікі. Унёс істотны ўклад у тэорыю трываласці гетэрафазных сістэм, фізікахімію і інжынерыю паверхні. Эксперыментальна выявіў і абгрунтаваў асноўныя заканамернасці крышталізацыі палімераў, іх узаемадзеяння з металамі ў дынамічным фрыкцыйным і статычным адгезійным кантакце, выканаў матэматычнае мадэляванне аб'ёмна-напружанага стану палімерных кампазітаў, стварыў навуковыя асновы шэрагу тэхналогій іх апрацоўкі, прапанаваў новыя канцэпцыі фарміравання актыўных і адаптыўных кампазітаў і вырабаў з іх.

Аўтар больш за 550 навуковых прац, у тым ліку 16 манаграфій, 3 слоўнікаў, 105 вынаходстваў.

Прэмія Ленінскага камсамола 1973 г. за даследаванне кантактных з'яў у металапалімерных сістэмах (у суаўт.). Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2007 г. за цыкл кніжных выданняў па механіцы матэрыялаў і канструкцый. Прэмія НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН ім. акадэміка В.А. Капцюга за працу "Мікра- і нанаструктурныя палімерныя кампазіты медыцынскага прызначэння: камп'ютэрны дызайн, эксперымент, прымяненне" 2011 г.

Узнагароджаны ордэнамі "Знак Пашаны" (1979), Айчыны III ступені (2002).

Асноўныя працы:

  1. Адгезия полимеров к метанам. Мн.: Наука и техника, 1971 (совм. с Белым В.А., Егоренковым Н.И.).
  2. Введение в радиационное материаловедение полимерных композитов. Мн.: Наука и техника, 1991 (совм. с Смирновым В.В., Макаренко В.М.).
  3. Электрофизическая активация полимерных материалов. Гомель: ИММС НАН Беларуси, 1999 (совм. с Мироновым В.С.).
  4. Динамика металлополимерных систем. Мн.: Белорусская наука, 2004 (совм. с Старовойтовым Э.И., Яровой А.В.).
  5. Динамика автомобильных и железнодорожных цистерн. Мн.: Белавтотракторостроение, 2006 (совм. с Высоцким М.С., Шимановским А.Ю.).
  6. Механика трехслойных стержней и пластин, связанных с упругим основанием. М.: ФИЗМАТЛИТ, 2011 (совм. с Старовойтовым Э.И., Леоненко Д.В.).