Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

СЕРДЗЮЧЭНКА Мікалай Сяргеевіч

Мікалай Сяргеевіч Сердзючэнка (н. 02.08.1950, с. Багданаўка, Прылуцкага р-на, Чарнігаўскай вобл., Украіна) – вучоны ў галіне прымянення лазерных тэхналогій у медыцыне. Член-карэспандэнт (2017), доктар медыцынскіх навук (2003), прафесар (2009).

Навуковыя даследаванні ў галіне прымянення лазерных тэхналогій у лячэнні хворых з запаленчымі, посттраўматычнымі, дэгенерацыйна-дыстрафічнымі захворваннямі і іх ускладненнямі. Эксперыментальна абгрунтаваў і рэалізаваў у практычнай медыцыне клініка-фізіялагічныя аспекты прымянення нізкаінтэнсіўнага лазернага выпраменьвання рознага спектральнага дыяпазону, святла звыш'яркіх святлодыёдаў і пастаяннага магнітнага поля. Распрацаваў першую ў СССР лазерную шматколерную тэрапеўтычную ўстаноўку, укараніў у практыку спосабы лазернай тэрапіі з выкарыстаннем камбінаванага лазернага ўздзеяння выпраменьваннем рознага спектральнага дыяпазону пры захворваннях органаў апоры і руху, прапанаваў новыя метады прафілактыкі і лячэння астэапарозу. Атрыманыя вынікі ляглі ў аснову стварэння кабінетаў лазернай тэрапіі і праграм для навучання спецыялістаў па лазерных тэхналогіях. Праведзены медыка-эканамічныя даследаванні і прапанаваны метады, якія спрыяюць паскарэнню пераходу ад пераважна экстэнсіўнага да інтэнсіўнага інавацыйнаму развіццю аховы здароўя.

Аўтар больш за 145 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій, 8 аўтарскіх пасведчанняў, 11 інструкцый па ўжыванні, 1 патэнта, 28 рацыяналізатарскіх прапаноў.

Асноўныя працы:

  1. Терапевтическая эффективность низкоинтенсивного лазерного излучения. Минск, 1986.
  2. Заживление переломов костей: экспериментальные и клинические исследования. Минск, 1994 (в соавт.).
  3. Общественное здоровье и здравоохранение : в 2 ч. Минск, 2014.