Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

ШАЛЫГА Мікалай Уладзіміравіч

Мікалай Уладзіміравіч Шалыга (н. 14.11.1950, в. Чырвонае, Ушацкага р–на, Віцебскай вобл.) - вучоны ў галіне біяфізікі расліннай клеткі. Член-карэспандэнт (2014), доктар біялагічных навук (2001).

Устанавіў тонкія механізмы рэгуляцыі актыўнасці антіоксідантной ахоўнай сістэмы расліннай клеткі. Распрацаваў тэарэтычныя асновы павышэння ўстойлівасці раслін да фотаакісляльнаму стрэсу, выкліканаму залішнім накапленнем эндагенных парфірынаў, а таксама новыя эфектыўныя метады адбору перспектыўных сортаабразцоў злакавых культур з падвышанай устойлівасцю да экстрэмальных фактараў навакольнага асяроддзя – глебавай засухі, нізкатэмпературных стрэсу і падтаплення. Суаўтар новага гатунку азімай пшаніцы Амелія. З яго ўдзелам распрацавана энергазберагальная тэхналогія атрымання кармавой дабаўкі на аснове водарасцяў. Пад яго кіраўніцтвам створана адзіная ў Рэспубліцы Беларусь калекцыя жывых гаспадарча карысных водарасцяў, у якой маюцца штамы-прадуцэнты ўнікальных антыаксідантаў (фікаціаніна і астаксантіна).

Аўтар 275 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій, 2 каталогаў, 2 метадычных указанняў, 2 рэкамендацый, 10 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.

Прэмія НАН Беларусі (2013) за цыкл прац «Сістэма біясінтэзу хларафіла і фотасінтэтычны апарат як фактары павышэння ўстойлівасці і прадукцыйнасці сельскагаспадарчых культур».

Асноўныя працы:

  1. Биосинтез хлорофилла и фотодинамические процессы в растениях. Минск, 2004.
  2. Каталог генетического фонда хозяйственно полезных видов водорослей. Минск, 2011 (в соавт.).
  3. Dynamics of oxidative processes and antioxidant system action in barley leaves under soil drought // Barley: physical properties, genetic factors and environmental impacts on growth. N. Y., 2014 (в соавт.).