Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

ШАНЬКО Юрый Георгіевіч

Юрый Георгіевіч Шанько (н. 26.09.1959, в. Хадакі, Івацэвіцкага р-на, Брэсцкай вобл.) – вучоны ў галіне хірургіі. Член-карэспандэнт (2017), доктар медыцынскіх навук (2006), прафесар (2009). Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2001).

Навуковыя даследаванні ў галіне нейрахірургіі асновы чэрапа, нейраанкалогіі, вострых очаговых паражэнняў галаўнога мозгу. Распрацаваў прынцыпы дыягностыкі і хірургіі паяснічнага стэнозу, радыкальнай хірургіі краніафацыальных пухлін, новыя падыходы да хірургічнага лячэння злаякасных гліом галаўнога мозгу (лакальная хіміятэрапія цысплацелам, унутрытканевая прамянёвая тэрапія). Прапанаваў мадыфікаваныя доступы да асновы чэрапа і сфармуляваў прынцыпы вядзення ранняга пасляаперацыйнага перыяду ў нейрахірургічных пацыентаў. Распрацаваў тэхналогіі эндаскапічнай транссфенаідальнай і транскраніальнай нейрахірургіі пухлін гіпофізу і асновы чэрапа, упершыню ў СНД ажыццявіў эндаскапічныя аперацыі выдалення менінгіом асновы чэрапа рознай лакалізацыі, неўрынам прадвернауліткаваго нерва, пластыкі лікварных фальцэт і інш. Упершыню ўкараніў у клінічную практыку перынеўральную дастаўку мезенхімальных ствалавых клетак у галаўны мозг пры інфаркце і ўнутрачарапным кровазліцці.

Аўтар каля 500 навуковых прац, у тым ліку 9 кніг, 20 патэнтаў.

Прэмія НАН Беларусі (2008) за цыкл навуковых прац «Распрацоўка новых прынцыпаў і мікранейрахірургічных тэхналогій лячэння пухлін асновы чэрапа».

Узнагароджаны медалём.

Асноўныя працы:

  1. Диагностика и хирургическое лечение субтенториальных околостволовых менингиом. Минск, 2005 (в соавт.).
  2. Практическое руководство по нейротравматологии. Минск, 2010 (в соавт.).
  3. Intraoperative monitoring of foramen occipitalis magnum meningiomas surgery significantly improves the preservation of neurological functions // Act. Nervosa Superior Rediviva. 2015. Vol. 57, N 3 (в соавт.).