Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

СВІРЫДАЎ Дзмітрый Вадзімавіч

Дзмітрый Вадзімавіч Свірыдаў (н. 23.04.1960, г. Мінск) – хімік. Член-карэспандэнт (2014), доктар хімічных навук (1999), прафесар (2003).

Працы ў галіне неарганічнай хіміі. Распрацаваў новыя метады хімічнага, санахімічнага і фотахімічнага сінтэзу мезаструктурных аксідаў і металаксідных кампазітаў і на гэтай аснове прапанаваў новыя фотабіяцыдныя матэрыялы з рэкорднай патафізіялагічнай актыўнасцю, мікракапсульные сістэмы шкілетнага тыпу з функцыяй фотакіравання і высокаэфектыўныя каталізатары для нізкатэмпературнага абессеравання вуглевадароднай сыравіны. Развіў навуковыя асновы новага метаду фотакаталітычнай літаграфіі мікроннага і субмікроннага разрашэння, даследаваў ролю квантаваразмерных эфектаў у фарміраванні фотакаталітычных уласцівасцяў малекулярных нанакрысталаў. Кіраваў распрацоўкай і ўкараненнем на прадпрыемствах Рэспублікі Беларусь новых хімічных рэгулятараў цвярдзення бетонаў і гідрафабізатараў будаўнічых матэрыялаў. Прапанаваў новыя хематронныя сэнсарныя прылады з функцыяй ўнутранага ўзмацнення аналітычнага сігналу, аналагі палявых транзістараў на аснове нанаразмерных вугляродных фаз, мікрадазатары і мікраманіпулятары з фотаадрасацыёй для працы з біялагічнымі аб'ектамі.

Аўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій, 6 вучэбных дапаможнікаў, 25 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.

Прэмія Беларускага дзяржаўнага універсітэта ім. А.Н. Сеўчанкі (2008) за значны ўклад у фізіку структураваных вугляродных матэрыялаў (кластараў, нанатрубок, іённа-імплантаваных палімераў і алмазаў) і распрацоўку новых элементаў электронікі на іх аснове.

Асноўныя працы:

  1. Ion-Implanted Polymers // Electrical and Optical Polymer Systems. N. Y., 1998 (в соавт.).
  2. Photoelectrochemistry of Nanocrystalline Aggregates of Cyanine Dyes on the Semiconductor Electrodes // Chemical Physics of Nanostructured Semiconductors. Utrecht ; Bos ton, 2003.
  3. Химия: введение в специальность. Минск, 2011 (в соавт.).