Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

ТАРАСЕНКА Мікалай Уладзіміравіч

Мікалай Уладзіміравіч Тарасенка (н. 07.11.1952, н. Благаўка, Шклоўскага, р–на Магілёўскай вобл.) – фізік. Член-карэспандэнт (2017), доктар фізіка-матэматычных навук (2000), дацэнт (2012).

Даследаванні ў галіне лазерных тэхналогій сінтэзу нанаструктур і лазернай спектраскапіі плазмы. Развіў фізічныя асновы высокачуллівых метадаў лазерна-флуарысцэнтнай спектраскапіі для дыягностыкі шырокага круга плазменных асяроддзяў: нізкатэмпературнай газаразраднай і лазерна-абляцыённай плазмы, высокатэмпературнай вадароднай плазмы. Суаўтар даследаванняў па нелінейным пераўтварэнні частаты лазернага выпраменьвання ў газавых сумесях, у якіх упершыню атрымана кагерэнтныя выпраменьванне ў галіне вакуумнага ультрафіялету. Сфармаваў новы напрамак даследаванняў – лазерны плазмаактываваны сінтэз нанаразмерных часціц металаў, іх сплаваў і хімічных злучэнняў у вадкасці, вызначыў умовы кантраляванай мадыфікацыі часціц пад дзеяннем лазернага выпраменьвання, прапанаваў і рэалізаваў шэраг падыходаў для павышэння эфектыўнасці лазерных тэхналогій фарміравання нанаструктур з зададзенымі параметрамі, высветліў умовы стварэння наначасціц карбідаў і аксідаў металаў, люмінесцыруюцых вугляродных і крамянёвых квантавых кропак; распрацаваў перспектыўны тэхналагічна просты метад фарміравання легіраваных нанаструктур, а таксама лазерна-плазменны рэактар для сінтэзу наначасціц з кіраванымі ў шырокім дыяпазоне параметрамі. Распрацаваў шэраг лазерных методык колькаснага спектральнага аналізу для вызначэння кампанентнага складу матэрыялаў для прадпрыемстваў Беларусі.

Аўтар 400 навуковых прац, аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.

Асноўныя працы:

  1. Optical Emission Spectroscopy of C2 and C3 Molecules in Laser Ablation Carbon Plasma // Spectroscopy, Dynamics and Molecular Theory of Carbon Plasmas and Vapors. Singapore, 2011 (в соавт.).
  2. Pulsed Laser Ablation Synthesis and Modification of Composite Nanoparticles in Liquids // Laser Ablation in Liquids: Principles, Methods and Applications in Nanomaterials Preparation and Nanostructures Fabrication. Singapore, 2012.
  3. Synthesis and Spectroscopy of Nanoparticles // Nano-Optics for Enhancing Light-Matter Interactions on a Molecular Scale. Dordrecht, 2013 (в соавт.).